Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Каханне з адценнямі

Ці змяняецца гэта вечнае пачуццё з цягам часу?

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла чарговая кніга з папулярнай серыі “Вера, надзея, любоў”, якая была заснавана у 2007 годзе і амаль штогод папаўнялася новым выданнем.

“Скажы, што кахаю…” – зборнік кароткіх празаічных твораў сучасных беларускіх літаратараў, прысвечаных, як лёгка здагадацца, тэме кахання. Дзякуючы вялікай колькасці аўтараў у кнізе паказана шмат бакоў і адценняў гэтага чароўнага пачуцця, здольнага прынесці ў наша жыццё неверагоднае шчасце ці балючыя пакуты. Чытачы бачаць розныя варыянты ўплыву кахання на чалавечыя характары і лёсы. Узмацняе цікавасць да выдання тое, што яго аўтары належаць да розных пакаленняў, гэта значыць, развіваюць тэму, зыходзячы з уласнага, вельмі адрознага адзін ад аднога, вопыту, у выніку чаго ствараецца шматгранная карціна. Пасла знаёмства з усімі творамі зборніка ў свядомасці адлюстроўваецца абагульненае ўяўленне пра каханне, яго калектыўнае успрыманне, характэрнае для нашых суайчыннікаў у канцы XX – пачатку XXI стагоддзя. Таму ёсць выдатная магчымасць параўнаць яго з вобразамі, створанымі ў вядомых сачыненнях беларускіх класікаў, і зрабіць выснову, ці змянілася пачуццё кахання і яго уздзеянне на жыццё сярод беларусаў за апошнія гады.

Акрамя таго, кніга прываблівае прыгожым цёплым афармленнем вокладкі, якое адразу стварае рамантычны настрой. Зборнік “Скажы, што кахаю…” можна набыць у буйных кніжных крамах, таксама ён паступае ў бібліятэкі.

Наталля Канстанцінава

Крыніца: "Народная газета", 30 сакавіка, 2018. 

 

 

 

Прочитано 4666 раз