Четверг, 15 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Калядная зорка

  • Среда, 09 декабря 2020 12:53

Новы год і Раство – бадай што самыя чаканыя даты сусветнага календара. Нягледзячы на тое, што для паловы насельніцтва нашай планеты гэтыя святы прыпадаюць на халодную пару года, складана прыгадаць больш цёплую і ўтульную атмасферу ў дамах і на вуліцах.

Але для беларусаў канец і пачатак года – гэта не проста даты. Гэта два тыдні радасці і весялосці, імя якім – Каляды. У даўніну за гэты час беларусы паспявалі развітацца з грузам старога года, накрыць на стол тры куцці, абавязкова наведаць царкву ці касцёл, абысці суседзяў са шчырымі зычаннямі дабрабыту, паваражыць на наступны год. Усе два тыдні чалавек імкнуўся быць вясёлы, ветлівы, гуллівы, а часам нават і дураслівы, акурат як і самі калядкі – невялічкія духі-істоты, якія наведваюць людзей у гэтую пару.

Пра гэтыя традыцыі і расказвае кніжная выстаўка «Калядная зорка». Яна складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы – «Каляды ў свеце» – расказвае пра традыцыі святкавання самай чаканай пары ў розных краінах. Тут жа прадстаўлены сапраўдны традыцыйны нямецкі вертэп – Weihnachtskrippe.

У раздзеле «Каляды на Беларусі» асаблівая ўвага нададзена традыцыі святкавання Новага года нашымі продкамі: прадстаўлены выданні з акадэмічнай кніжнай серыі «Беларуская народная творчасць», працы Таццяны КухаронакАлеся ЛозкіАксаны Катовіч і інш. Гаспадыням будзе цікава пазнаёміцца з рэцэптамі традыцыйнай кухні з кніг беларускіх кухмістраў Алеся Белага і Алены Мікульчык.

Бавіць доўгія зімнія вечары дапамогуць класічныя калядныя гісторыі Чарльза ДзікенсаГанса Хрысціяна АндэрсэнаВашынгтона Ірвінга. Для самых маленькіх супрацоўнікі бібліятэкі падабралі радасныя гісторыі Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра зімовыя прыгоды ката Фіндуса і каровы Мамы Му. Яны прадстаўлены ў раздзеле «Цёплыя вечары».

 

Запрашаем вас на выстаўку «Калядная зорка» раздзяліць з намі святочную атмасферу і настрой.

Шчаслівых Каляд і Новага года!

Выстаўка знаходзіцца на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

 

Падрабязнасці па спасылцы

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Прочитано 883 раз