Четверг, 02 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігу аб стаўцы Мікалая ІІ у Беларусі прэзентавалі ў Мінску

  • Четверг, 14 декабря 2017 09:49

Прэзентацыя кнігі "Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рускай арміяй у гады Першай сусветнай вайны ў падзеях і асобах" прайшла ў Мінску 13 снежня. 

Падчас прэзентацыі ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх Святых была не толькі паказана кніга, але і адбыўся прагляд гістарычнага фільма. Усе наведвальнікі смаглі таксама наведаць фотавыставу «Венцаносная сям'я» пра жыццё святых царскіх пакутнікаў. На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі рэлігійных канфесій, чыноўнікі і дзеячы культуры.

Аўтары кнігі Анатоль Шаркоў і Алена Харашэвіч адзначылі, што дзейнасці стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рускай арміяй нададзена вельмі недастаткова ўвагі. "Гэта і абумовіла выбар, каб асвятліць гэты бок Першай сусветнай вайны", - адзначылі аўтары.

Марына БЕГУНКОВА

Фота аўтара

Прочитано 513 раз