Четверг, 09 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На ніве беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

  • Воскресенье, 03 декабря 2017 11:34

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь абноўлены склад каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі. Створана гэтая група была яшчэ 31 сакавіка 2015 года. Мэта – спрыяць ажыццяўленню перакладчыцкіх праектаў, якія б знаёмілі ў Беларусі з кітайскай літаратурай, а ў Кітаі – з беларускай.

Зараз у склад групы ўваходзяць першы намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анастасія Букатая, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці мінінфарма Людміла Быкава, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова, намеснік начальніка фінансава-эканамічнага аддзела мінінфарма Кацярына Самойлава, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення мінінфарма Андрэй Чэрнікаў.

Сяргей Шычко

Прочитано 568 раз