Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Нараджаецца новы музей

  • Понедельник, 07 августа 2017 10:17

Лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” вядомы калекцыянер і мецэнат, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў у Вілейцы першую чаргу прыватнага музея гісторыі кнігадрукавання.

Падзея супала з святам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Яшчэ раней філакартыст У.Ліхадзедаў ініцыіраваў многія праекты па ўзнаўленню вытокаў скарынаўскай справы. Станок, дзякуючы якому руплівы збіральнік памятак зямлі беларускай узнавіў тэхналогію скарынаўскага друку, зараз будзе знаходзіцца ў Вілейцы ў прыватным дзеючым музеі. Па вуліцы Вадап’янава, 35 некалі месцілася рэдакцыя раённай газеты, яшчэ раней тут працавала звычайная друкарня. Зараз гэтае памяшканне становіцца гісторыка-краязнаўчым аб’ектам, дзе з часам будуць ладзіцца экскурсіі. А ўжо сёння тут паказваюць, як выраблялася папера з льна, як друкаваліся лісты першых беларускіх кніг.

Вітаць калекцыянера і сучаснага асветніка, гісторыка з пачаткам такой высакароднай справы прыйшлі цікаўныя да кнігадрукавання людзі, кіраўніцтва Вілейскага райвыканкама, госці з Мінска, журналісты, музейныя работнікі. Усім была дадзена магчымаць паспрабаваць свае здольнасці ў вырабе паперы, у друкаванні лістоў адной са скарынаўскіх кніг. Уладзімір Ліхадзедаў расказаў шмат цікавага з гісторыі пачаткаў беларускага кнігадрукавання. Сваімі развагамі пра масштабы збіральніцкай дзейнасці філакартыста, гісторыка кніжнай справы ў Беларусі падзяліліся Генадзь Аляксеенка, Ігар Зялёны, Віктар Кот, Уладзімір Багданаў, Барыс Цітовіч.

Варта нагадаць, што пастаянную інфармацыйную, арганізацыйную падтрымку дзейнасці беларускага калекцыянера аказвае газета “СБ. Беларусь сегодня”. А ў Выдавецкім доме “Звязда” (раней – у рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і Мастацтва”) не аднойчы выходзілі кнігі з серыі “У пошуках страчанага” (згадаем іх назвы – “У пошуках страчанага”, “Знічкі Айчыны”, “Падарожжа ў часе”), у якіх Уладзімір Ліхадзедаў змясціў рэпрадукцыі з выявамі старых паштовак з уласнай калекцыі.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 5618 раз