Воскресенье, 20 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Наталля Батракова спрачаецца з Джоан Роулінг

  • Пятница, 07 августа 2020 19:39

Падведзены вынікі рэйтынгу продажаў ў крамах ААТ “Белкніга” (болей як 100 аб’ектаў гандлю па ўсёй Беларусі) за студзень – ліпень 2020 года. Лідарам сярод выданняў вытворчасці беларускіх паліграфістаў на рускай і беларускай мовах стала другая частка рамана Наталлі БАТРАКОВАЙ “Бесконечность любви, бесконечность печали”. У яе знайшлося 343 пакупнікі. Дарэчы, першую дзясятку ў рэйтынгу продажаў “Белкнігі” завяршае таксама Наталля Батракова – ужо першай часткай рамана “Бесконечность любви, бесконченость печали” (134 экз.). Выдавец – «Икселент».

На другім месцы – перакладзены на беларускую мову раман Джоан РОУЛІНГ “Гары Потэр і філасоўскі камень” (“Выдавец А. М. Янушкевіч”). У “Белкнізе” папулярны раман набыло за студзень-ліпень 266 пакупнікоў. Застаецца нагадаць, што “сапернік” у беларускага празаіка проста магутны. Яго раманы цалкам альбо часткова перакладзены на 65 моў народаў свету. А іх агульны тыраж вымяраецца ў дзясяткі мільёнаў экзэмпляраў.

На трэцім месцы – яшчэ адзін беларускі кнігавыдавецкі “хіт”: “Золотые правила народной культуры” А. Катовіч і У. Крука (выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”), кніга, якая за апошнія гады вытрымала болей як 10 накладаў. На чацвёртым месцы – «Букварь для дошкольников» (выдавецтва «Аверсэв»). Пятае месца – у рамана Віктара Марціновіча “Мова” (выдавецтва “Кнігазбор”). Набылі гэту кнігу 185 пакупнікоў.

Яшчэ у дзесяць лідараў продажаў патрапілі “Маленькі прынц” Антуана дэ Сент-Экзюперы (“Кнігазбор”), «99 знаменитых мест Беларуси” (“Адукацыя і выхаванне”), а таксама творы Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Каласы пад сярпом тваім” (абедзве кнігі выйшлі ў “Попурри”).

Мікола Берлеж

Фота aif.by

Прочитано 193 раз