Суббота, 30 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Названыя пераможцы конкурсу маладых літаратараў «Першацвет»

  • Четверг, 01 марта 2018 08:08

На XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы названыя пераможцы конкурсу маладых літаратараў "Першацвет".


У конкурсе, які праходзіць у міжнародным фармаце, прынялі ўдзел 200 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны. Маладыя паэты і пісьменнікі прадставілі свае творы на суд прафесійнага журы. Па ўмовах, 10 паэтаў і 10 празаікаў становяцца пераможцамі, удзельнікам ад 18 да 30 гадоў.

Па выніках конкурсу выдадзены альманах "Першацвет", куды ўключаны працы-пераможцы, а таксама кніга маладога аўтара Станіславы Умец "Сэрца Сакрэ: фэнтэзі", якая адкрыла новую серыю выдавецтва "Мастацкая літаратура" "Час XXI". Віншаванні прымалі Аляксей Арцем'еў, Арына Гардзей, Кацярына Захарэвіч, Еўфрасіння Капусціна, Андрэй Кімбар, Мікіта Крыцук, Таццяна Купрыянец, Святлана Курганава, Ніна Лістота, Дар'я Леднева, Кацярына Масэ, Арамаіс Міракян, Ігар Палынскі, Алёна Папко, Кацярына Роўда, Марыя Свіст, Дар'я Трайдэн, Станіслава Умец, Вольга Чайкоўская, Ксенія Шаржановіч.

Як адзначыла, віншуючы пераможцаў конкурсу, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, вельмі важна, што маладыя дэманструюць свой светапогляд, сваю актыўную пазіцыю.

Міжнародны конкурс маладых літаратараў "Першацвет" прайшоў у другі раз. Ён заснаваны Міністэрствам інфармацыі, выдавецкім домам "Звязда", выдавецтвам "Мастацкая літаратура" пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

БЕЛТА

Прочитано 1138 раз