Среда, 08 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паміж Мінскам і Тэгеранам

  • Пятница, 14 декабря 2018 12:48

Літаратурны мост, на думку кіраўніка Культурнага прадстаўніцтва Пасольства Абалсагема Махтарыяна, паспрыяе ўмацаванню кантактаў у галіне мастацкай літаратуры для таго, каб іранскія чытачы змаглі лепш пазнаёміцца з творчасцю як беларускіх класікаў, так і сучасных творцаў.

Саюз пісьменнікаў Беларусі мае плённыя стасункі з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Абалсагем Махтарыян ужо не раз наведваў Дом літаратара з тым, каб зрабіць яшчэ больш грунтоўным літаратурны мост паміж Іранам і Беларуссю. Прынамсі, у нашай краіне можа быць больш прадстаўлена персідская літаратура: пераклады класікаў, творы сучасных аўтараў.

Падчас адной з сустрэч спадар Махтарыян зазначыў, што ў беларускай, рускай і персідскай літаратурах многа запазычанага. Яны ўзаемна цікавыя чытачам абедзвюх краін як асаблівасцямі ў нацыянальным менталітэце, так і роднасцю агульначалавечых каштоўнасцяў.

Мяркуецца, што падчас правядзення ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе заключана пагадненне паміж іранскай установай «Шахр-э Кетаб» і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Паводле спадара Абалсагема Махтарыяна, такое пагадненне гэтая аўтарытэтная кніжная ўстанова Ірана ўжо заключыла з многімі міжнароднымі пісьменніцкімі арганізацыямі. Напрыклад, зусім нядаўна падобны дакумент быў падпісаны з Сербіяй. У лютым прадстаўнік «Шахр-э Кетаба» збіраецца наведаць у Беларусь.

Цяпер абодва бакі рыхтуюцца да гэтай падзеі, каб не толькі засведчыць факт літаратурнага сяброўства, але і прадставіць шэраг узаемна ажыццёўленых праектаў. Дзякуючы Культурнаму прадстаўніцтву Пасольства перыядычна ў інфармацыйнай прасторы Ірана з’яўляюцца паведамленні пра беларускіх пісьменнікаў, навіны з літаратурнага жыцця Беларусі. На літаратурным партале «Сугучча» Выдавецкага дома «Звязда» адзін з артыкулаў прысвечаны двум іранскім паэтам — Гейсару Амінпуру і Салману Гераці. Дарэчы, паэтэса Марыя Кобец зрабіла пераклад нізкі вершаў Гейсара Амінпура на беларускую мову.

У найбліжэйшых планах іранабеларускага культурнага сяброўства — правядзенне мерапрыемства, прысвечанага іранскаму кінематографу, з абмеркаваннем сучасных праблем, якія хвалююць як сцэнарыстаў, так і літаратараў. Дзень памяці Фірдаусі будзе суправаджацца чытаннем урыўкаў з «Шахнамэ» і правядзеннем мастацкай выстаўкі па матывах гэтага твора. — Асаблівую цікавасць для нас уяўляе і тэма 40-годдзя мастацкай літаратуры ў Іране пасля Ісламскай рэвалюцыі, — заўважыла першы намеснік старшыні СПБ Беларусі Алена Стэльмах. — Будзем рады адгукнуцца на запрашэнне іранскіх калег узяць удзел у міжнародным семінары «Культурны дыялог», які адбудзецца ў Ісламскай Рэспубліцы Іран у 2019 годзе.

Марыя Ліпень

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 2378 раз