Четверг, 22 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэйтынг ААТ «Белкніга»: Лепшыя выдавецтвы краіны  

  • Среда, 09 сентября 2020 18:57

Болей як 100 кнігарняў працуе ў сетцы ААТ «Белкніга», якія размешчаны па ўсёй краіне. Штомесяц «Белкніга» вызначае 100 лепшых кніг па рэйтынгу продажаў.  

За студзень – жнівень сёлетняга года па рэйтынгу продажаў кніг айчыннай вытворчасці – на беларускай мове – у лідарах знаходзіцца перакладная кніга: «Гары Потэр і філасоўскі камень» Д. Роўлінг. (Выдавец Андрэй Янушкевіч). Прададзена 288 асобнікаў. На другім месцы – «Каласы пад сярполм тваім» Уладзіміра Караткевіча («Попурри»). Прададзена 203 асобнікі. На трэцім – раман «Мова» Віктара Марціновіча. Выдавец – «Кнігазбор». На чацвёртым і пятым месцах кнігі «Попурри»: «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы і «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча.

І хаця дзяржаўных кніжных выдавецтваў няма ў першай «пяцёрцы», усё адно пальму першынства па выпуску айчыннай кнігі на беларускай мове яны ўтрымліваюць годна. Сярод выдаўцоў найболей папулярных у пакупнікоў «Белкнігі» выданняў у рэйтынгавай сотні «Мастацкая літаратура» фігуруе 29 разоў. 15 пазіцый займае «Беларусь». Увайшлі ў рэйтынг і пяць выданняў «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі». З іншых дзяржаўных кніжных выдавецтваў у спаборніцтве «сотні лепшых» удзельнічаюць «Звязда» (сем назваў), «Народная асвета», «Вышэйшая школа», «Беларуская навука», «Белкартаграфія».

 

Сяргей Шычко

Прочитано 682 раз