Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Румынскія старонкі

20 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбыўся літаратурна-музычны вечар “Румынскія старонкі”

Адкрыла мерапрыемства дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава.

Галіна Ладзісава.

З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану, які распавёў аб сучасных культурных стасунках паміж Беларуссю і Румыніяй, а таксама пра добрыя нагоды для сустрэчы і сумеснага святкавання. Віярэл Машану засяродзіў асаблівую ўвагу на 100-годдзі незалежнасці Румыніі, на Мэрцышоры – веснавым свяце, якое ўнесена ў спіс аб'ектаў культурнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Дарэчы, усе жадаючыя маглі атрымаць на вечарыне чырвона-белыя бутаньеркі – сімвалы свята.