Суббота, 29 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сербская перакладчыца Алеся Бачылы

У Сербіі надрукаваны пераклады вершаў нашага земляка – паэта Алеся Бачылы.

Пераўвасобіла іх на сербскую мову маладая перакладчыца Даяна Лазаравіч. Падборка вершаў Алеся Бачылы (нарадзіўся ў 1918 годзе ў пухавіцкай вёсачцы Лешніца) надрукавана ў газеце “Вясна”, якую выдае філалагічны факультэт Белградскага дзяржаўнага універсітэта.

- Я знайшла гэтыя вершы ў Інтэрнэце, – расказвае Даяна Лазаравіч. – І адразу пераклала тры творы: Далёкі паўстанак”, “Матчына мова”, “***Радзіма мая дарагая…”. Як толькі паказала галоўнау рэдактару газеты “Вясна”, ён заўважыў, што гэтыя вершы надзвычай прыродныя і народныя. Паабяцаў адразу надрукаваць. Так і здарылася.

Даяна Лазаравіч закончыла філалагічны факультэт Белградскага дзяржаўнага універсітэта. Беларусістыкай цікавіцца з першых гадоў вучобы. Добра валодае беларускай мовай. Піша сама вершы – па-беларуску і па-руску. Беларускія творы Д. Лазаравіч надрукавала газета “Літаратура і мастацтва”. Пасля завяршэння ўніверсітэцкага курса перакладчыца закончыла яшчэ і магістратуру. Напісала даследчыцкую працу на тэму “Бібліяграфія перакладаў з сербскай на беларускую мову і з беларускай на сербскую”. Сёлета пабывала ў Беларусі, пазнаёмілася з беларускімі паэтамі, літаратуразнаўцамі. Дарэчы, у Белградзе выйшла кніга паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок” у перакладзе Даяны Лазаравіч. А ў газеце “Вясна” маладая перакладчыца вядзе аўтарскую калонку “Пераклады паэзіі з беларускай мовы”. Даяна абяцае, што з’явяцца ў ёй і новыя пераклады вершаў Алеся Бачылы.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 7139 раз