Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сёння адбудзецца прэзентацыя «Залатога ключыка» Аляксея Талстога з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча

Беларускі саюз мастакоў, выдавецтва «Беларусь», крама «Акадэмкніга» запрашаюць 28 красавіка (серада) 2021 года ў 16.00 у краму «АКАДЭМКНІГА» (Мінск, праспект Незалежнасці, 72). Рыхтуецца прэзентацыя выдання казкі Аляксея Талстога «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК» («Беларусь», 2021) з ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі ВАСІЛЯ ШАРАНГОВІЧА

Падчас прэзентацыі можна будзе сустрэцца з народным мастаком Беларусі  ВАСІЛЁМ ШАРАНГОВІЧАМ, а таксама атрымаць яго аўтарскі аўтограф да кнігі «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК». 

Знакамітая казка Аляксея Мікалаевіча Талстога пра прыгоды драўлянага чалавечка даўно стала класікай дзіцячай літаратуры. Захапляльныя прыгоды і яркія персанажы знаёмыя не аднаму пакаленню чытачоў, а крылатыя фразы з кнігі трывала ўвайшлі ў наш ужытак. Казку Аляксея Мікалаевіча Талстога пра драўлянага хлапчука ведаюць усе. А вось мастакоў, якія працавалі над вобразамі Бураціна, яго сяброў і ворагаў, успамінаюць значна радзей.

У 2021 годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Залаты ключык, або прыгоды Бураціна» з ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча – аднаго з лепшых ілюстратараў казкі А.Талстога, увогуле вядомага на постсавецкай прасторы кніжнага графіка. У беларускіх кніжнікаў і сёння перад вачыма – ілюстрацыі Васіля Шаранговіча да твораў беларускіх класікаў.

Ілюстрацыі ў выкананні знакамітага беларускага мастака маюць ужо вельмі працяглую гісторыю. Вобразы Бураціна, Карабаса-Барабаса і Дурамара былі прыдуманы ім аж 50 гадоў таму ‒ у 1971 годзе. Менавіта ў гэтым годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшла выданне кнігі «Залаты ключык» з тэкстам казкі на беларускай мове, якое было аздоблена 30 акварэльнымі малюнкамі Васіля Шаранговіча. Мастак за гэта выданне атрымаў шмат прызоў на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, прысвечаных мастацтву кнігі. З таго часу казка А. Талстога з ілюстрацыямі В. Шаранговіча шмат разоў перавыдавалася ў Беларусі, а таксама ў буйных выдавецтвах Масквы, дзе выходзіла мільённымі тыражамі.

Як вядома, казка «Прыгоды Бураціна, або Залаты ключык» была напісана Аляксеем Талстым па матывах аповесці італьянскага пісьменніка Карла Калодзі «Пінокіа. Гісторыя драўлянай лялькі». А. Талстой прыступіў да працы вясной 1934 года. Спачатку пісьменнік добрасумленна ішоў на сюжэце італьянскай казкі, але потым захапіўся і прыдумаў гісторыю пра залаты ключык. З'явілася новая казка пра драўлянага чалавечка. Імя ў галоўнага героя засталося італьянскім, але па характары ён стаў іншым ‒ вясёлым і гарэзлівым.

«Пры чытанні тэкста выбіраў тыя моманты, дзе герой эмацыянальна перажывае або дзейнічае, ‒ дзеліцца развагамі мастак  Васіль Шаранговіч. ‒ Менавіта ў крытычныя моманты ў сутыкненні з Карабасам і Дурамарам, у спрэчках з татам Карлам або размовах з лялькамі тэатра можна найбольш поўна паказаць сутнасць характара героя. У «Залатым ключыку» я звяртаўся да вобраза Бураціна шмат разоў. Прызнаюся, гэты персанаж, гарэзлівы і непаседлівы, задаў мне шмат работы! Я не мог яго ўявіць спакойна застылым на стуле. О вакол дрэва бегае, высунуўшы язык, то павука здымае са свайго носа. Хітруе, сумуе, крыўдзіцца на Мальвіну, кпіць над Карабасам-Барабасам. З кожнай новай карцінкай я маляваў Бураціну ўсё смялей, больш упэўнена, хоць з кожным разам усё больш складана было не надаць Бураціну новыя рысы характару. Пад канец працы мне стала здавацца, што Бураціна жывы, і я з ім размаўляю. Самае цікавае, што праз некалькі гадоў у мяне нарадзіўся сын Уладзіслаў, які як дзве кроплі вады быў падобны на Бураціна. Здаецца, я яго прыдумаў загадзя ў сваіх малюнках».

Ілюстрацыі Васіля Шаранговіча поўныя дынамізму. Здаецца, што героі, як у кіно, затанцуюць, забегаюць, заскачуць і сарвуцца з ліста кнігі. Гэтае ўражанне дасягаецца не толькі выразнымі кампазіцыйнымі рашэннямі, але і эмацыянальнасцю ў перадачы вобразаў.

«Для мяне пры рабоце над кнігай найбольш цікавым з’яўляецца стварэнне вобразаў літаратурных герояў. Для гэтага я дзясяткі разоў перачытваю літаратурны твор, спрабуючы зразумець, якім яго бачыў пісьменнік. Мая задача вырашаецца, безумоўна, не толькі праз партрэт, але і праз сукупнасць выяўленчых сродкаў, якімі валодае мастак у кнізе. Тут важна ўсё: ад выбару сюжэта для ілюстравання да гузіка на касцюме».

У «Акадэмкнізе» чакаюць многіх гасцей, наведвальнікаў, якія чуйныя да мастацтва кнігі, якія перакананы, што кніжная графіка – не меней цікавы суразмоўца пры знаёмстве з кнігай, чым яе аўтар.

 

Сяргей Шычко

 

 

 

Прочитано 5043 раз