Четверг, 15 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыя рамана «Цар» Уладзіміра Ліпскага

  • Среда, 09 декабря 2020 12:59

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», празаік, публіцыст, перакладчык Уладзімір Ліпскі ў апошнія гады працаваў над раманам «Цар», які параўнальна нядаўна і пабачыў свет у выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».

Сёння, 9 снежня, а 15-й гадзіне прэзентацыя рамана з удзелам аўтара пройдзе ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

— У сваім творы я прапаную свайго роду сенсацыю, — дзеліцца развагамі пра раман Уладзімір Сцяпанавіч. — Мой галоўны герой — Зміцер Кажухоўскі, які ад сваіх прадзедаў носіць красамоўную мянушку Цар, шукае адказы на многія гістарычна важкія пытанні. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзмітрый ці Ілжэдзмітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзмітрый улады: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці чыёсьці магутнай і мудрай падтрымкай?

У рамане — шлях Марыны Мнішак праз Вялікае княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Вясельны абоз — дзве тысячы падводаў, кібітак і ніяк не меней гасцей. Хто і дзе прымаў іх, хто забяспечваў шыкоўны праезд праз тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага? Чаму ў Брагіне, на Беларускім Палессі, людзі беражліва захоўваюць камень-валун у выглядзе сэрца і называюць яго помнікам кахання Марыны і Дзмітрыя? Чаго дамагаліся Леў Сапега і Радзівілы, дапамагаючы Дзімітрыю заняць трон Масковіі?

Раман, відавочна, адрасаваны чытачу разважліваму, з разлікам, што пасля прачытання ён зможа асэнсаваць розныя гістарычныя падзеі з нязвыклага раней ракурсу. Кніга «Цар» выдадзена ў афармленні кніжных графікаў Леаніда Данеліі і Георгія Лойкі. На сустрэчы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры будзе магчымасць не толькі набыць раман, але і атрымаць аўтограф Уладзіміра Ліпскага.

Кастусь Лешніца

Прочитано 806 раз