Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У маі Мінск прымае Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі

Духоўныя скарбы беларусаў — гэта беларуская мова, песні, музыка, танцы, а таксама нашы прыказкі, прымаўкі, казкі, замовы… Такіх больш нідзе ў свеце няма. Іх вывучаюць, у прыватнасці, навукоўцы з Інстытута мастацтвазнаўства, эт­награфіі ды фальклору імя Кандрата Крапівы. Да вялікага багацця беларусаў праяўляюць інтарэс навукоўцы з замежжа. Таму Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 17—19 мая 2018 года ладзяць у Мінску Міжнародную навуковую канферэнцыю “Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя”.

 

Чаму да беларускіх казак звяртаюцца навукоўцы? “Казачны эпас — найбуйнейшы здабытак беларускай нацыянальнай культуры, які й па сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, — чытаем у прэс-рэлізе арганізатараў форуму. — Беларускія казкі вылучаюцца мовай, якая тут набывае асаблівы каларыт, чысціню й выразнасць. Развіццё пісьмовай беларускай культуры натуральна прывяло да ўзнікнення й пашырэння аўтарскіх казак. Традыцыі казачнай літаратуры ў жыцці беларускага народа вельмі моцныя і трывалыя”. Больш таго: навукоўцы бачаць у казках нават “адзін са складнікаў нацыятварэння беларусаў”. Але цяпер казка “выціскаецца” на перыферыю прыгожага пісьменства. Таму, лічаць навукоўцы, “ёсць патрэба акцэнтаваць важнасць мастацтва казкі для грамадства ў цэлым і для асобы ў прыватнасці”.

На форуме пойдзе размова пра паэтыку казак, сістэмы персанажаў, гісторыю вывучэння й збірання казкавай прозы, класіфікацыю казак і паказальнікі сюжэтаў. Будуць зроблены даклады пра казачнікаў, стылістыку казак, пра ўзаемаўплывы, паралелі ў казкавым фальклоры, развіццё і трансфармацыю жанру. Цікава, што на форуме будзе нават такое дзіва: выступы народных казачнікаў і апавядальнікаў з розных раёнаў Беларусі.

Рыгор Гарэшка

Ілюстрацыя: Валерый Славук (да кнігі казак "Людзей слухай, а свой розум май", беларускія народныя казкі (апрац. А.Якімовіч), Мінск: Юнацтва, 1987). 

Крыніца: Голас Радзімы № 13 (3565), чацвер, 5 красавіка, 2018 у PDF

Прочитано 971 раз