Среда, 19 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Удзельнікам ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

  • Среда, 28 февраля 2018 09:55

Дарагія сябры!

Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і ІV Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».

Гэты форум па праве лічыцца адной з найбольш яркіх падзей у жыцці Беларусі. За чвэрць стагоддзя ён набыў шырокую вядомасць і за межамі нашай краіны.

Духоўна-маральнае развіццё грамадства з'яўляецца найважнейшай задачай беларускай дзяржавы. Немалаважную ролю ў гэтым, безумоўна, адыгрывае кніга.

Цяжка пераацаніць яе значэнне ў захаванні культурнай спадчыны пакаленняў, фарміраванні асобы і выхаванні патрыятызму, адукацыі і руху да прагрэсу.

Выключна важна, каб сумленнае і пранікнёнае слова пісьменніка заклікала да міру, узаемаразумення і гуманізму.

Жадаю ўсім плённай працы, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Шчырае слова кнігі

 

Прочитано 310 раз