Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Уітмен у Купалавым доме

  • Четверг, 14 февраля 2019 15:45

У Купалавым доме, так называюць Літаратурны музей Янкі Купалы яго супрацоўнікі, 7 лютага адбылася прэзентацыя чарговага выдання кнігі Уолта Уітмена “Лісце травы”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

З парога госці змаглі праслухаць запіс песні ў выкананні Іггі Попа на словы Уолта Уітмена. 

Урачыста вечар распачаўся аповедам супрацоўніцы музея і вядучай імпрэзы Вольгі Пархімовіч пра гісторыю перакладу паэзіі Уолта Уітмена на беларускую мову, напросты шлях паэта да беларускага чытача.


Мерапрыемства наведала спадарыня Джэніфер Мур – Павераны ў справах ЗША ў Беларусі – ганаровы госць імпрэзы, якая выказала падзяку за ўважлівае стаўленне да творчасці Уолта Уітмена ў Беларусі, падзялілася сваім досведам успрыняцца паэта, падкрэсліла значнасць і актуальнасць яго паэзіі ў ЗША ў розныя часы. Спадарыня Мур таксама прадэкламавала верш “Я чую, спявае Амерыка” на англійскай мове.

 У арыгінале вершы паэта, як і адзін верш Янкі Купалы ў перакладзе на англійскую Уолтара Мэя, прагучалі і дзякуючы навучэнкам лінгвагуманітарнага каледжа.

Вядучы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Паліна Грынчанка раскрыла некаторыя факты гісторыі выхаду кнігі “Лісце травы” ў арыгінале, складанасці руху яе да чытача на радзіме, працытавала свае ўлюбёныя выслоўі Уолта Уітмена, якія з’яўляюцца актуальнымі на сёння і ў Беларусі.

Актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максім Шымко выканаў вершы Уолта Уітмена ў перакладзе на беларускую Янкі Сіпакова, а таксама Янкі Купалы, датычныя ролі паэта.

Свае пераклады на беларускую мову прачытала пісьменніца і ўкладальніца кнігі Уолта Уітмена ў серыі “Паэты планеты” Юлія Цімафеева.