Понедельник, 25 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына»

  • Среда, 02 декабря 2020 14:14

У рамках праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі «Маладосць» і «Бярозка» з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс «О, Беларусь, мая шыпшына!», які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Гэта пацвярджае неабходнасць і запатрабаванасць грамадства ў такіх праектах. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень творчых прац нашых удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя водгукі гледачоў. Нагадваем, што творчыя працы ацэньвалі не толькі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і запрошанае экспертнае журы:

  • Ірына Эрнстаўна Багдановіч– беларуская паэтка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Аксана Аляксееўна Данільчык– беларуская паэтка, перакладчык, кандыдат філалагічных навук
  • Алеся Сівохіна– аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова»

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях (6–9 г., 10–13 г., 14–17 г., 18 +). Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу! Аднак адразу ж анансуем, што на гэтым конкурс і ўзнагароды не заканчваюцца (падрабязнасці ніжэй)!

У катэгорыі 6–9 гадоў перамаглі:

  • 1 месца– Рудэнка Аляксандра, верш «Пра дзеда i ўнука» (ДУА «Махаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Магілёўскага раёна)
  • 2 месца– Сашко Станіслаў, верш «Дасціпны певень» (ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна)
  • 3 месца– Кулік Вікторыя, урывак з верша «Цудоўная знаходка» (ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска»)

Пераможцы ў катэгорыі 10–13 гадоў:

  • 1 месца– Астаповіч АрсенійПрыбыш ЗахарСасноўскі Раман і Жырны Цімур, верш «Як сінячок да сонца лётаў» (ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна)
  • 2 месца– Мурманцава Ульяна, верш «Хадзілі, таварыш, з табой мы» (ДУА «Гімназія № 4 г. Мінска»)
  • 3 месца– Чамаданава Ганна, верш «Як сінячок да сонца лётаў» (ДУА «Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Чавускага раёна)

У катэгорыі 14–17 гадоў лепшымі сталі:

  • 1 месца– Ціханская Дар’я, верш «Пяе дзяўчына над ракою» (ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барань», удзельніца ўзорнага тэатра «Вясёлка» Палаца культуры г. Барань)
  • 2 месца– Бярозка Сяргей і Феданюк Анастасія, верш «У тураўскай пушчы» (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Дамачава» Брэсцкага раёна)
  • 3 месца– Троцкі Ягор, верш «Ты руку сваю забінтавала» (ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна)

Сярод удзельнікаў катэгорыі 18 + узнагароджваюцца:

  • 1 месца– Мандзік Марына, верш «Паляжам мы» (ДУА «Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс» Мастоўскага раёна)
  • 2 месца– Матошка Аляксандр, верш «Дождж у Мазыры» (в. Янкавічы, Расонскі раён)
  • 3 месца– Сакалова Вераніка, верш «Я шкадую ўсё ж такі сябе» (ДУА «Яслі-сад № 48 г. Магілёва»)

Прыз глядацкіх сімпатый (за найбольшую колькасць падабаек у конкурснай групе на facebook) за казку «Пра дзеда і ўнука» атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Ірына (ДУА «Магілёўская дзяржаўная гімназія»).

Прыз  сімпатый ад часопіса «Маладосць» дастанецца Колесавай Арыне (15 г.) за верш «Ты руку сваю забінтавала» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава») і Кузаўкову Ягору (15 г.) за верш «Кветка шчасця» (ДУА «Гімназія г. Дзяржынска»).

У намінацыі «За жывое слова» ад народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» перамогу атрымалі Шчэрбаў Яраслаў (15 г.) за верш «Падарожнае» (ДУА «Маладзечанская школа-інтэрнат») і Новікава Таццяна (54 г.) за верш «На блакіце ды шэрыя плямы» (ДУА «Яслі-сад № 18 г. Магілёва»).

Акрамя таго, мы не маглі пакінуць без увагі некаторыя працы, якія нас уразілі, але не патрапілі ў лік пераможцаў. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць асобных удзельнікаў у наступных намінацыях.

Лепшы з самых маленькіх чытальнікаў: Катлярова Лізавета, 5 г., верш «Родная мова, цудоўная мова» (ДУА «Дзіцячы сад в. Разанцы» Мсціслаўскага раёна).

Самы сталы чытальнік: Круглік Людміла, 71 г., верш «Залатая, асенняя раніца» (народны літаратурны клуб «Выток» Дзяржынскай раённай бібліятэкі).

За выразнасць чытання:

  • Пазняк Алена, 16 г., верш «Журавы курлыкалі на поўдзень»(ДУА «Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна»)
  • Аўрамёнак Мікіта, 14 г., верш «Над лепельскім возерам» (ДУА «Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна»)
  • Лукашэвіч Лізавета, 12 г., верш «Палеская рапсодыя»(ДУА «Сярэдняя школа № 3» г. Бабруйска)

За творчы падыход:

  • Шабуня Маргарыта, 9 клас, верш «Не трэба мне пяяць на Беларусі»(ДУА «Гімназія № 24 г. Мінска»)
  • Верам’ёў Данііл, 16 г., верш «А колькі дзе не вандраваў»(ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слаўгарада» Магілёўскай вобласці)
  • Федарук Максім, 29 г., верш «Залатая, асенняя раніца»(УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»)

За эмацыянальнасць і артыстызм:

  • Петрушэня Караліна, верш «Ты мне гаворыш»(УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа»)
  • Лакей Данііл, 3 клас, казка «Хто дужэйшы»(ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва»)
  • Данільчанка Цімафей, 5 клас, верш «Юныя капітаны»(ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава»)
  • Стрыевіч Маргарыта, верш «Ведаю, што і я памру, як і ўсе»(Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка)

За душэўнасць і пранікнёнасць: Раткевіч Аліна, 16 г., верш «Трыпціх» (ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна» Мінскай вобласці); Колесава Арына, 15 г., верш «Ты руку сваю забінтавала» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя П.А. Крываноса г. Клічава»).

За шчырасць:

  • Гаеўская Ала Вітальеўна, верш «Зноў ваc пабачу»(Шаршунская сельская бібліятэка, г. Шаршуны)
  • Рыжыкава Вікторыя Віктараўна, верш «Думкі лятуць»(ДУА «Яслі-сад № 58 г. Магілёва»)
  • Канстанцінаў Іван, 10 г., верш «Верасы цяпер адкрасавалі»(ДУА «Прыбарскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Гомельскага раёна»)

За абаяльнасць і харызматычнасць: Пяцько Варвара, 7 г., казка «Сквапныя мядзведзікі» (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы»); Ціпун Ганна Алегаўна, 34 г., верш «Верас» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Незабыўны вобраз:

  • Жыла Ірына, 16 г., верш »Пальцы жоўтых кляновых лістоў»(Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй)
  • Надтачэеў Леанід, 8 г., верш «Голас партызана»(ДУА «Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна»)
  • Маркава Ганна, 12 г., верш «Песня, ўшчунь!»(ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва»)

Сапраўдны артыст: Бойкаў Іван, 16 г., верш «Партызанскі баян» (ДУА «Гімназія г. Барань», Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

«Тэатр аднаго акцёра»: Барабаш Арцём, 8 г., верш «Пра дзеда і ўнука» (ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»); Бондарава Марыя, 16 г., казка «Срэбраны званочак» (Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага).

За лепшую тэатралізацыю:

  • Якуніна Дзіяна, 14 г., казка «Як лісіца збанок тапіла» (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Старыя Дарогі»)
  • Шруб Анастасія (10 г.), Прыбыш Анжаліка (10 г.), Дудар Яраслаў (10 г.), казка «Матчына парада»(ДУА «Сёмкаўская сярэдняя школа» Мінскага раёна)
  • Жывушка Дар’я (9 г.), Былінская Марыя (9 г.), Гордзіч Марыя (9 г.), Божка Сафія (9 г.), Удавідчык Ягор (9 г.), казка «Пра дзеда і ўнука»(ДУА «Дзіцячы сад – пачатковая школа п. Садовы» Пінскага раёна)

За лепшае музычнае ўвасабленне верша: Аржаноўская Таццяна, 15 г., верш «Пяе дзяўчына над ракою» (Гомельскі дзяржаўны педагагічны  каледж); Фёдарава Людміла Канстанцінаўна, верш «О, Беларусь , мая шыпшына» (г. Наваполацк).

За чысціню літаратурнай мовы: Балуш Алена, 42 г., верш «Залатая, асенняя раніца» (ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас»); Сафонава Анастасія, 15 г., верш «У зімовы, заснежаны дзень» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чавусы» Магілёўскай вобласці).

За нестандартны падыход: Халянкоў Георгій і Ярмак Вераніка, 11 клас, з вершамі «Дарагая…Каханая», «Калі вусны шапталі» (ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска»).

За лепшае афармленне выступу: Кушаль Ангеліна (14 г.) з вершамі «Родная мова, цудоўная мова» і «Увосень, кажуць, сумныя ўсё дні...» (ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна»); Шчацініна Дар’я, 10 г., казка «Матчына парада» («Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж імя Я. Глебава»).

Сярод абраных нашымі ўдзельнікамі твораў У. Дубоўкі найбольшую колькасць склалі чытанні вершаў «Родная мова, цудоўная мова»«О, Беларусь, мая шыпшына»«Залатая, асенняя раніца»«Пальцы жоўтых, кляновых лістоў» і казка «Пра дзеда і ўнука». У сувязі з гэтым, журы адзначыла яшчэ некалькіх чытальнікаў у 5 наступных намінацыях:

За лепшае чытанне верша «Родная мова, цудоўная мова»: Новік Наталля, 29 г. (Старобінская гарпасялковая бібліятэка); Празднова Соня, 18 г. (ДУА «Сярэдняя школа 130 г. Мінска», школа Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надежда», Вілейскі раён).

За лепшае чытанне верша «О, Беларусь, мая шыпшына»: Пісьмянкова Таццяна, 56 г. (ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці); Радзевіч Ганна, 16 г. (ДУА «Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна» а.г. Нарач, Вілейскі раён).

За лепшае чытанне верша «Залатая, асенняя раніца»: Багдзевіч Надзея, 15 г. (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа»).

За лепшае чытанне верша «Пальцы жоўтых кляновых лістоў»: Мельнікава Лізавета, 14 г. (ДУА «Мяжысецкая сярэдняя школа» Магілёўскага раёна)

За лепшае чытанне казкі «Пра дзеда і ўнука»: Мініч Анастасія, 5 клас (Агарэвіцкая сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Выказваем падзяку самым актыўным арганізацыям, сярод якіх Бібліятэка сямейнага чытання «Верасок» г. Маладзечна; Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка; Дзяржынская раённая бібліятэка; Палац культуры г. Барань (узорны тэатр «Вясёлка»); «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка»; бібліятэкі Докшыцкай ЦБС.

Таксама хацелася б адзначыць самыя актыўныя ўстановы адукацыі: «Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Мастоўскага раёна; «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат»; «Суражскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова» Віцебскага раёна; «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа» Пінскага раёна; «Сярэдняя школа в. Знаменка» Брэсцкага раёна; «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды»; «Пачатковая школа № 39 г. Мінска»; «Бараўлянская сярэдняя школа» і «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна; «Сярэдняя школа № 2» г. Докшыцы; «Сярэдняя школа № 2» г. Слаўгарада; «Сярэдняя школа № 10» г. Оршы; сярэднія школы № 27 і № 34 г. Бабруйска; «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава»; сярэднія школы № 5, № 15, № 35, № 37 г. Магілёва; «Цярэшкавіцкая сярэдняя школа» Гомельскага раёна; «Сярэдняя школа г.п. Дамачава» Брэсцкага раёна; «Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Мсціслаўскага раёна.

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы «О, Беларусь, мая шыпшына!» і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Нечакана вялікая колькасць і высокі ўзровень пададзеных для ўдзелу ў конкурсе творчых прац прымусілі арганізатараў не ставіць кропку ў дадзеным праекце. Дзякуючы вашай актыўнасці і грамадскаму рэзанансу сваю ўвагу на конкурс звярнулі новыя спонсары і партнёры. Каб працягнуць конкурсу жыццё, падтрымаць агульную цікавасць да творчасці Уладзіміра Дубоўкі і ўсёй беларускай літаратуры конкурс будзе мець свой працяг. Ідзе нават гаворка пра магчымасць дадатковых узнагарод і падарункаў найбольш актыўным і папулярным удзельнікам. У хуткім часе мы анансуем нашы новыя ініцыятывы. Заставайцеся з намі!

Удзельнікі, якія атрымалі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны на выніковым мерапрыемстве конкурсу, якое плануецца правесці вясной, пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі. Пераможцам у дадатковых намінацыях дыпломы будуць высланы поштай.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам НББ.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Больш матэрыялаў па праекце «На хвалі часу, у плыні жыцця» шукайце па хэштэгу #маладняк100

Прочитано 394 раз