Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVII Пекінскі кніжны кірмаш: Праца ў анлайн-рэжыме

  • Среда, 23 сентября 2020 08:55

26 верасня пачне працаваць у анлайн-рэжыме традыцыйны XXVII па ліку Пекінскі кніжны кірмаш. Да ўдзелу заяўлены некалькі дзясяткаў краін. Мяркуецца, што кірмаш пазнаёміць з кнігамі болей як 400 тысяч назваў.

Нагадаем, што беларусы традыцыйна ўдзельнічалі ў кніжных фэстах у Кітаі. У Пекіне раней былі прадстаўлены і кніжныя здабыткі Выдавецкага дома «Звязда» – анталогіі кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову Міколы Мятліцкага, зборнікі серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», іншыя выданні кітайскай літаратуры ў перакладзе на беларускую.

Варта не забывацца, што ў розныя дзесяцігоддзі развіццю беларуска-кітайскіх сувязяў спрыялі паездкі беларускіх паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў у Паднябесную. У XX-XXI стагоддзях Кітай адкрывалі Максім Танк, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Лідзія Арабей, Міхась Шэлехаў, Валерый Казакоў, Алесь Кажадуб, Навум Гальпяровіч, Алесь Бадак, Аляксей Чарота, Дар’я Нечыпарук, Ірына Шаўлякова, Алена Раманоўская…

Будзем спадзявацца, што і сёлета пра Беларусь кніжную будуць згадкі ў праграме XXVII Пекінскага кніжнага форума. Нам заўсёды ёсць чым падзяліцца ў звязку з беларуска-кітайскімі кніжнымі стасункамі.

 

Мікола Берлеж

 

Прочитано 748 раз