Вторник, 19 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З Калядамі і Новым годам!

  • Четверг, 24 декабря 2020 17:46

Партал «”Сугучча” — Літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці» сардэчна віншуе з Калядамі і Новым годам!

Шчыра і ад усёй душы жадаем сваім аўтарам і чытачам моцнага здароўя, шчасця, радасці, святла і дабрабыту, плёну ў творчасці і працы,  руху толькі наперад і зменаў да лепшага! Хай наступны год прынясе мноства цудоўных твораў і новых кніг! 

У якасці падарунка прапануем калядны верш Ларысы Геніюш.

 

Ларыса Геніюш

«Каляда, Каляда, на зямлі - Святы Вечар…»

 

Каляда, Каляда, на зямлі — Святы Вечар,
нарадзіўся у яслях Збавіцель і Бог.
І пасталі бярозаў танклявыя свечкі
паабапал заснежаных, белых дарог.

Халадно. Мо таму, што зіма на парозе,
адчуваецца лютасць суровай пары,
а у полі пустым па шырокай дарозе
плачуць нечаму сумна ліхія вятры.

Чым жа сэрцы сагрэць, як той холад адужаць?
Ці агеньчыкам цьмяным у сялянскім акне,
Калядою святой, што насуперак сцюжам
цеплынёй чалавечыя сэрцы кране?

Каляда, Каляда... Нават зорам трывожна.
Па заблытаных сцежках крутога жыцця
да сваіх ў гэты вечар спяшаецца кожны,
дзе ў сям'і за сталом нас чакае куцця.

Сена пах, яліны, стаяць розныя стравы,
прытаміўшыся, маці шчасліва маўчыць.
Садзяцца сыны на шырокія лавы,
што сышліся дамоў, каб душой адпачыць.

Добра сесці разом, слязу радасці ўцерці,
адчуваць, што ў застоллі, што побач браты,
у душы чысціня і узнёслыя сэрцы,
бо з людзьмі разам Бог ў гэты Вечар Святы.

Сёння сэрцам з усімі куццю раздзяляем,
хто за стол наш не змог на вячэру прыйсці,
ўсіх далёкіх і родных сваіх ўспамінаем
і дабра ўсім і шчасця жадаем ў жыцці.

Няхай будзе вам цёпла, бы ў бацькавай хаце,
ў гэтым свеце шырокім, дзе столькі дарог.
Няхай людзі зямлі для вас будуць, як брацця,
і жыццёвыя сцежкі прастуе вам Бог.

Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,
загубіўшы сумленне ў нялёгкім жыцці,
прытаміўся ў шуканні свае Беларусі —
памажэце й такім на вячэру прыйсці.

За святочным сталом — няхай кожнаму месца
каля вернага сэрца сясцёр і братоў.
Няхай будзе у вас, як ў харошай сямейцы,
ўсім па роўні ў жыцці і куцця, і любоў.

Няхай вера ў любоў, свая мова ў застоллі,
а у думках — зямля, дзе спачылі дзяды,
няхай ўсюды ласкава спрыяе вам доля,
а любоў, чалавечнасць мацуе рады!

 

Ларыса Геніюш, 1977, Зэльва

(верш падаецца ў сучаным правапісе, арыгінал на futureofmuseums.eu)

 

Прочитано 271 раз