Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Знаёмства з незаслужана забытай кнігай

  • Понедельник, 31 августа 2020 08:10

«Беларуская навука»  выдала «Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва».

Магчыма, невялікі наклад (у 120 асобнікаў) не дазволіць шырока прагучаць сапраўды ўнікальнаму выданню – манаграфіі даследчыка беларускай даўніны К. Тышкевіча «Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва». Чытаем у выдавецкай анатацыі: «Дадзенае выданне ўпершыню знаёміць беларускага чытача з кнігай, якая аказалася незаслужана забытаю і нават не згадваецца ў энцыклапедычных даведніках і даследваннях, прысвечаных дзейнасці славутага навукоўца. Аўтар сваёй кароткай прадмоваю да яе раскрыў невядомую старонку, звязаную з зараджэннем айчыннай графікі, расказаўшы пра яе пачатковыя крокі на нашай зямлі. Ён таксама пакінуў нагляднае ўяўленне пра гравюры, прадставіўшы ў кнізе 180 твораў, зробленых пераважна віленскімі мастакамі. Дзякуючы гэтаму сучаснікі могуць азнаёміцца хоць бы з часткаю багацейшых калекцый, што экспанаваліся ў Лагойскім і Віленскім музеях старажытнасцей».

Кніга «Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва» была выдадзена ў Вільні ў 1858 годзе. Нагадаем, што Канстанцін Тышкевіч з’яўляецца аўтарам і іншых цікавых прац – «Гістарычнае паведамленне пра старажытныя замкі, гарадзішчы і могільнікі ў Літве і Русі Літоўскай» (1859), «Пра курганы на Літве і Заходняй Русі» (1865), «Вільня і яе берагі» (1871; выдадзена была ўжо пасля смерці аўтара, а рукапіс даследчык завершыў у 1858 г.). З прадмовай да сучаснага выдання «Помнікаў айчыннага гравёрнага мастацтва» выступіў Уладзімір Васілевіч. Ён жа і пераклаў кнігу з польскай мовы.

Несумненна, кніга вартая таго, каб з часам быць выдадзенай у фармаце альбома. Ілюстрацыі, змешчаныя ў выданні, адлюстроўваюць багатую і шматаблічную беларускую мастацкую культуру. А пакуль што чытачу застаецца задаволіцца і тым, што ўжо зараз зроблена па ўзнаўленню працы Канстанціна Тышкевіча. І за гэта нізкі паклон і спадару Уладзіміру Васілевічу, і выдавецтву «Беларуская навука».

Сяргей Шычко

         

 

Прочитано 4704 раз