Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Балкарскі мост дружбы

  • Понедельник, 06 апреля 2020 10:36

У Нальчыку (сталіца Кабардзіна-Балкарыі, Расійская Федэрацыя) рыхтуюцца да друку адразу дзве кнігі беларускіх аўтараў.

У перакладзе на балкарскую мову выйдуць аповесць першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі дзіцячага пісьменніка, празаіка, публіцыста Алены Стэльмах “Кітап устаны саугасы” (“Падарунак майстра кнігавыдання”) і кніга казак і апавяданняў беларускага пісьменніка Алеся Карлюкевіча “Грыбнік”. Перакладчык – народны паэт Кабардзіна-Балкарыі, ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа Саліх Гуртуеў.

– Мяне з беларусамі яднаюць светлыя ўспаміны пра дружбу Кайсына Куліева з народным паэтам Беларусі Аркадзем Куляшовым, – расказвае спадар Гуртуеў. – Я ў свой час пераклаў і выдаў анталогію беларускай літаратуры на балкарскай мове. Цяпер вось, нягледзячы і на ўзрост, і складанасці са здароўем, працягвае прапагандаваць беларускую літаратуру ў нашым утульным куточку Расіі, знаёмлю балкарцаў з паэзіяй і прозай народа Беларусі. Рады, што мае землякі пазнаёмяцца з аповесцю Алены Стэльмах, якая прысвечана Францыску Скарыне – беларускаму першадрукару.

У кнігу Алеся Карлюкевіча, акрамя твораў, адрасаваных юнаму чытачу, увойдзе і артыкул  пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, яго месца і ролю ў развіцці беларускай паэзіі, беларускай літаратуры. “Такое нечаканае рашэнне я прыняў, – дзеліцца развагамі балкарскі перакладчык, – і таму, што перакананы, што выхаванне юнага чытача павінна адбывацца на вялікіх, высокіх прыкладах. І нам, балкарцам, зразумела, што такім пісьменнікам у гісторыі Беларусі з’яўляецца Рыгор Барадулін”.  Мяркуемы наклад кожнай з кніг на балкарскай мове – 500 экзэмпляраў. Усе яны разыйдуцца па школах, дзе дзеці вывучаюць балкарскую мову.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 522 раз