Пятница, 19 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Вяртанне (да) імёнаў

  • Вторник, 12 февраля 2019 18:35
  • Автор  Сугучча

Так сталася, што, нягледзячы на ўсё багацце беларускай літаратуры  XIX стагоддзя, у свядомасці сучаснага чытача яна па-ранейшаму застаецца нечым ірэальным – фантомам з далёкага мінулага. Чаму так сталася – невядома. Ці то з часоў сацыялізму ў нас засталося падазронае стаўленне да шляхетнай культуры, ці то проста сузор’е класікаў з наступнай эпохі засланяе ўсе намаганні тых, чые творчыя дасягненні ляглі ў падмурак нашай новай літаратуры. За выпраўленне гэтай відавочнай несправядлівасці і ўзяліся ўдзельнікі конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», вынікі якога былі падведзены на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

Увогуле ж, акалічнасці гэтага вяртання імёнаў паставілі шэраг пытанняў, галоўнае з якіх: хто да каго вярнуўся – пісьменнікі XIX тсагоддзя да чытача ці ўсё ж наадварот? У кожнага з канкурсантаў быў свой адказ, таму мадэратару сустрэчы (а па сумяшчальніцтве аўтару ідэі і члену журы)  дацэнту кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ігару Запрудскаму ўвесь час прыходзілася нагадваць выступоўцам пра рэгламент – выказацца хацелі ўсе, але часу, як заўсёды, не хапала.

Напачатку сустрэчы гучалі цёплыя прывітальныя словы.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта  БДУ Павел Навойчык адзначыў, што лаўрэаты конкурсу ўшанавалі сваёй творчасцю памяць тых, хто, у сваю чаргу, ушаноўваў гістарычную памяць і духоўную культуру нашага народа. Але пры гэтым канкурсанты пазбеглі залішняга пафасу і апісалі жывых людзей, а не помнікі.

Падзякі арганізатарам, журы і ўдзельнікам конкурсу выказаў дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў, які канстатаваў знакавасць “РэANIMAцыі” і выказаў спадзяванне, што гэты поспех будзе для ўсіх яго ўдзельнікаў не апошнім на гэтым шляху.

Ад імя інфармацыйнага партнёра конкурсу Нацыянальнага інстытута адукацыі выступіла начальнік Упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Гульнара Юсцінская. Вопыт “Слаўнай кампаніі” можна лічыць паказальным, таму ў далейшым НІА за радасцю прадаставіць свой партал для лепшых творчых праектаў.

Доктар філалагічных навук, загадчык сектара Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі Ганна Кісліцына не магла не закрануць метадалагічных пытанняў. Сёння ў літаратуразнаўстве вельмі распаўдсюжаны так званы “біяграфічны метад”, калі творчасць таго ці іншага пісьменніка даследуецца скрозь прызму фактаў яго жыцця. Такі падыход, на думку даследчыцы, можна лічыць спрошчаным, бо мы не ведаем, як нараджаецца твор і як высякаецца натхнення. Тым не менш, Ганна Мікалаеўна выказала надзею на тое, што конкурс выклікае цікавасць да біяграфічнай літаратуры.

Для члена журы Ірыны Багдановіч важным стала тое, што героі твораў канкурсантаў сыходзяць з сухіх старонак школьных падручнікаў і праз асэнсаванне і свядомасць моладзі прыходзяць у наша XXI стагоддзе. Яны зноў жывуць недзе побач, а іх лёсы і прыклады служэння сваёй культуры дапапогуць нам смела ісці ў будучыню.

У адрозненне ад іншых членаў журы, Ірыне Шаўляковай прыйшлося ацэньваць творы “рэаніматараў” за мяжой – у Кітаі. Аднак, па яе словах, адлегласць была далёка не галоўнай праблемай. Тэксты канкурсантаў немагчыма было прачытаць “па дыяганалі”, бо часам гэтыя даследчыя трылеры зацягвалі ў свой сюжэтны вір мацней, чым некаторыя творы сучаснай айчыннай літаратуры. Смела можна сказаць, што галоўная мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да біяграфістыкі – дасягнута.

 

***

Ацэньваючы творчасць пісьменнікаў, мы мала задумваемся над тым, што яны адчувалі ў працэсе напісання сваіх твораў, аб чым разважалі ў моманты натхняльнай буры ці творчага штылю, як часта ім хацелася скамячыць аркуш са сваімі думкамі і кінуць яго ў сметніцу і што прымушала іх усё ж апусціць руку з камяком спісанай паперы? Падаецца, што прынамсі ў дачыненні да сваіх літаратурных пратэжэ, канкурсанты ўсё ж змаглі знайсці адказы на гэтыя не самыя лёгкія пытанні. Але якія эмоцыі “Слаўная кампанія” пакінула ў саміх лаўрэатаў? Ім слова.