Среда, 11 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя казачныя гісторыі – ад пісьменніцы Таццяны Дамаронак

  • Понедельник, 28 октября 2019 08:27

Юныя чытачы Беларусі добра ведаюць пісьменніцу Таццяну Дамаронак. Яе творы, хаця і напісаны ў жанры аўтарскай казкі, маюць пад сабою добрую і цікавую рэалістычную аснову. Гэта відавочна і па новай кнізе Т. Дамаронак, якая падрыхтавана да выдання ў «Звяздзе», «Вясёлка над лесам».

Некалькі раздзелаў аб’ядноўваюць казкі, якія вучаць дабрыні, спагадзе: «Вясновы лес», «Вясёлае лета», «Восень у лесе», «Зімовыя прыгоды ў лесе», «Лясныя скарбы». Ва ўступным слове «Да юных чытачоў» аўтар заўважае наступнае: «Колькі цікавага можна сустрэць у нашым лесе ў кожную пару года! Ранняй вясной прыемна палюбавацца, як на праталінках расцвітаюць пралескі і іншыя лясныя кветкі. А крыху пазней можна паслухаць звонкія галасы пералётных птушак, пачуць стракатанне конікаў, гудзенне пчолак, чмялёў і стракоз, кваканне жаб і, вядома ж, убачыць гэтых няўрымслівых лясных працаўнікоў. Дзесьці ў лесе журчыць ручай, б’е з зямлі звонкагалосая крынічка, альбо гудзе вялікі лясны мурашнік. У лясных жыхароў заўсёды шмат спраў і клопатаў. Мышкі, зайчыкі, вавёрачкі, вожыкі ды іншыя звяркі хаваюцца ад людзей. Аднак, калі пашанцуе, іх таксама можна ўбачыць». І далей: «Героі казак гэтай кнігі дапытлівыя, вясёлыя, умеюць сябраваць, рабіць добрыя справы і вельмі любяць свой дом».

З казкамі Таццяны Дамаронак можна здзяйсняць сапраўдныя падарожжы па родных ваколіцах. Старонка за старонкай перад чытачом паўстаюць казачныя і адначасова жывыя, рэальныя краявіды. Настрой дабрыні сцвярджае літаральна кожны з твораў кнігі «Вясёлка над лесам». Чытаючы напісанае Таццянай Дамаронак, прыгадваеш казкі і апавяданні Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Віткі, Рыгора Ігнаценкі, Расціслава Бензярука, Уладзіміра Ліпскага, Алеся Бадака, Раісы Баравіковай, усіх аўтараў, чые традыцыі ў «перамовах» з юным чытачом і зараз з’яўляюцца асновай беларускай дзіцячай літаратуры.

«Вясёлка над лесам» яшчэ і таму будзе прывабліваць юнага чытача, што кніга багата ілюстраваная. Мастак выдання – Марыя Міцкевіч. Выпуск кнігі ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 603 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии