Суббота, 25 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

14 снежня ў кнігарні «Светач» стартуе продаж кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» па-беларуску

  • Вторник, 10 декабря 2019 17:45

14 снежня 2019 года ў кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) стартуе продаж сусветнага бэстсэлера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг, беларускі пераклад якога выходзіць 14 снежня ў выдавецтве «Янушкевіч». Старт продажаў пачнецца з насычанай і цікавай праграмай.

Пазней кніга з’явіцца ў іншых кнігарнях гандлёвай сеткi «Белкнiга» па ўсёй краіне. Выдавецтва будзе прасоўваць кнігу пад слоганам «Варта п(е)рачытаць. На роднай мове».

На беларускую мову вядомы твор брытанскай пісьменніцы пераклала Алена Пятровіч. Кніга з’явіцца ў вокладцы, якую зрабіў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік.  

– Чаму мы спыніліся менавіта на гэтай вокладцы? Браян Сэлзнік стварыў новае серыйнае афармленне кніг пра Гары Потэра да 20-годдзя выхаду першай гісторыі пра чароўнага хлопчыка. Гэтая вокладка мае сваю магію, – расказаў Андрэй Янушкевіч, дырэктар беларускага выдавецтва. – Сэлзнік здолеў цудоўна перадаць свет Гары Потэра ў чорна-белай гаме, вытрыманай у стылістыцы сярэднявечных гравюр. Як прызнаўся сам мастак, ён трапіў у свет персанажаў Роўлінг даволі позна, але здолеў стаць часткай гэтай чароўнай прасторы. Дарэчы, мы свядома адышлі ад дзіцячага, «мульцяшнага» вобразу вокладкі, аддаўшы перавагу выяве, якая будзе пасаваць густам як дзяцей, так і дарослага пакалення. Між іншым, Браян Сэлзнік з’яўляецца яшчэ і вядомым пісьменнікам. Ён аўтар бестселера, па версіі The New York Times, «Вынаходніцтва Х’юга Кабрэ»: па гэтай кнізе галівудскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ зняў оскараносны фільм «Захавальнік часу».  

«Гары Потэр і філасофскі камень» – першы раман з культавай серыі Дж. К. Роўлінг, якая налічвае сем кніг. У ім расказваецца пра дзесяцігадовага хлопчыка з чароўнымі здольнасцямі. І з гэтага пачынаюцца неймаверныя прыгоды Гары і яго сяброў. Па-англійску першую кнігу пра Гары Потэра выдалі ў 1997 годзе.  

Дж. К. Роўлінг – аўтар раманаў пра Гары Потэра, якія пабілі мноства рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхільнікамі ва ўсім свеце серыя кніг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў асобнікаў, перакладзеная на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.

 

Крыніца: БЕЛКНІГА

Прочитано 943 раз