Воскресенье, 27 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі з Мінска – беларусам замежжа

  • Воскресенье, 22 декабря 2019 22:34

Шэсць бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў (найперш – на беларускай мове) паступілі ў Расійскую Федэрацыю.

Зборы асветніцкай, адукацыйнай, краіназнаўчай, беларускай мастацкай літаратуры, выдадзенай у дзяржаўных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь, патрапяць у Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію  «Беларусы Расіі», рэгіянальную грамадска-культурную арганізацыю «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі», Смаленскую рэгіянальную грамадскую арганізацыю «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці», грамадскай арганізацыі «Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Растоўскай вобласці”», мясцовай грамадскай арганізацыі беларусаў г. Казані «Спадчына», лабараторыі гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

Несумненна, гэта паспрыяе большай цікаўнасці і да беларускай кнігі, і задаволіць патрэбы беларусаў замежжа ў кнігах з Беларусі.

Праект рэалізоўваецца ў межах падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 2006 раз