Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На «Кніжчын тыдзень» — шукаць сяброў

  • Среда, 24 апреля 2019 12:28
  • Автор  Сугучча

На наступным тыдні ў Маскве адбудзецца фінал «Кніжчынага тыдня» з удзелам дзіцячых пісьменнікаў Расіі і краін СНД. У вялікай акцыі, якая ўжо стала міжнароднай, возьме ўдзел і аўтарка з Беларусі. 

«Кніжчын тыдзень» — падзея, што не абмяжоўваецца адрэзкам у тыдзень. Яна больш значная і па часе, і па маштабах гучання дзіцячай кнігі, сіле прыцягнення да яе многіх аматараў чытання.

Арганізатары такой незвычайнай дзеі — кнігагандлёвыя прадпрыемствы Расіі. Акцыя ахапіла Санкт-Пецярбург, Разань, Валгаград, Чалябінск. Да яе далучыліся Баку, Алматы, Мінск.

У межах «Кніжчынага тыдня» арганізатары прапануюць розныя магчымасці сустрэцца з багатым светам дзіцячай літаратуры. Ладзяцца віктарыны, літаратурныя гульні, майстар-класы. Галоўная ж падзея — фінал «Кніжчынага тыдня» — пройдзе ў Маскоўскім доме кнігі на Арбаце. Назавуць самую прадаваную кнігу і самае папулярнае выдавецтва.

Беларусь на фінале «Кніжчынага тыдня» ў Маскве прадставіць дзіцячая пісьменніца Алена Стэльмах. Яна сустрэнецца з маленькімі чытачамі ў Доме педагагічнай кнігі, школе № 1233, Політэхнічным каледжы імя М. М. Гадавікова.

«Праз кнігу шукаем мы сяброў», — так гучыць дэвіз праекта, які ажыццяўляе Алена Стэльмах разам са сваімі дочкамі і ўнучкамі. Трэба спадзявацца, што падчас маскоўскіх сустрэч так і будзе: у беларускай кнігі сапраўды пашырыцца кола сяброў.

Марыя Ліпень

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 1308 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии