Пятница, 18 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Знаёмства з Хакасіяй паэтычнай: Наталля Ахпашава

  • Воскресенье, 05 мая 2019 19:45

У чацвёртым – красавіцкім, за 2019 год, – нумары часопіса «Полымя» змешчана публікацыя паэмы хакаскай пісьменніцы Наталлі Ахпашавай «Закладнік часу». Перакладчык – Святлана Быкава.

З прадмовы да публікацыі: «І хаця хакасаў не так і шмат – недзе крышачку болей як 75 тысяч чалавек, і культура, і нацыянальная літаратура (пры ўмове, што пісьмовасць з кірылічнай асновай бярэ пачатак з 1924 года) уражваюць, сведчаць пра інтэнсіўнае развіццё духоўных складнікаў. Паэт Маісей Баінаў – рэаліст і рамантык, выпускнік Літаратурнага інстытута імя М. Горкага. Паэт і драматург Міхаіл Кільчычакаў – аўтар адметных, цікавых твораў, чалавек, які сваю франтавую біяграфію выпісваў пад Ржэвам. Ваяваў у складзе 119-й стралковай дывізіі. Там, пад Ржэвам, быў і цяжка паранены. А яшчэ цікавыя, яркія мастакі слова – Васіль Кабякоў, Міхаіл Кокаў, Іван Касцякоў, Міхаіл Чабадаеў (між іншым, поруч з перакладамі рускай класікі на хакаскую ён пераўвасобіў і вершы Янкі Купалы на сваю родную мову)…»
Наталля Ахпашава піша па-руску, але і яе паэма «Закладнік часу», і іншыя творы – сведчанне таго, што яна чуе прыроду свайго роднага, нацыянальнага… Яна ўважлівая да хакаскага складніку планетарнага суіснавання розных народаў. Мо гэтым і цікавая паэзія аўтара з Абакана, з Хакасіі?..

Святлана Быкава і надалей збіраецца рупіцца над пераўвасабленнем твораў Наталлі Ахпашавай на беларускую мову. Неўзабаве пераклады будуць надрукаваны на старонках іншых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў. А ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» запланаваны да выпуску асобны зборнік вершаў хакаскай пісьменніцы.

«Становяцца явай таемныя сны – / няма ў тым ні волі маёй, ні віны./ Як хвалі, плывуць яны з цемры начэй,/ сапраўднасці, праўды штодзённай ярчэ», -- Наталля Ахпашава, адкрываючы «прарочыя вочы» ў імгле, шукае ў натоўпе людскім сутнаснае, душэўнае, тое, што трымае чалавека на Зямлі, што развівае з нас Асоб, усяляе сілу і моц у штодзённыя памкненні ісці да вечнасці. І, безумоўна, задаецца трывожным пытаннем: «А што, калі ў выніку дзеянняў і меркаванняў/ нам выпадзе лёс нежаданы, адзіны – фатальны, / бо сыдзе ў нішто шмат адзінак, нулёў, параўнанняў, / і свет без абраных і прошаных стане рэальным?».

Пяць «хакаскіх старонак» у красавіцкім нумары «Полымя» – відавочна, ці не першая, на крайні выпадак адна з нямногіх сустрэч беларускага чытача з паэзіяй, літаратурай Хакасіі. Няхай жа гэты пачатак, гэты крок стане добрай традыцыяй. Будзем спадзявацца на гэта!

Кастусь Ладуцька

Прочитано 1783 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии