Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Не стала Лулы Куні

  • Воскресенье, 12 мая 2019 16:35

Сумная вестка з Грознага.

Напісала з Грознага паэтэса і перакладчыца, галоўны рэдактар часопіса «Гоч» Пецімат Пецірава: памерла Лула Куні. На працягу доўгіх гадоў яна рэдагавала літаратурна-мастацкі часопіс «Нана» («Маці»). Выдаецца ён на рускай і чачэнскай мовах.

Так склалася, што некалькі гадоў, ніводнага разу не пабываўшы ў Беларусі, Мінску, яна, Лула Куні, сістэмна, з самай вялікай прыязнасцю, падтрымлівала беларускую літаратуру. Часопіс «Нана» («Маці») прадставіў свае старонкі публікацыям Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанка, іншых паэтаў, празаікаў з Беларусі. Выйшлі ў гэтым выданні і артыкулы пра нашых беларускіх класікаў. Былі і планы новых публікацый… А яшчэ, дзякуючы спадарыні Луле, беларускія пісьменнікі пазнаёміліся і з іншымі чачэнскімі літаратарамі – Адамам Ахматукаевым, Русланам Кадзімавым, Пецімат Пеціравай. Так, у часопісах «Вайнах», «Гоч», газеце «Дахнак» пачалі з зайдроснай рэгулярнасцю з’яўляцца пераклады беларускай паэзіі. А Адам Ахматукаеў выпусціў невялікі зборнік перакладаў твораў беларускіх паэтаў на чачэнскую мову. А зусім нядаўна яшчэ ажыццявіў і пераклад легендарнага купалаўскага цыкла «Санеты».

Вось як адгукнуўся на смерць вядомай чачэнскай пісьменніцы міністр друку Чачэнскай Рэспублікі спадар Джамбулат Умараў: «Лула… Гэтае рэдкае чачэнскае імя, пасля таго, як я пазнаёміўся з яго носьбітам, у мяне асацыюецца ўстойліва чамусьці са словам «Луна» (кажучы па-беларуску: «Месяц» – А. К.). Так, адзіны і непаўторны спадарожнік нашай Зямлі. У прыкметна парадзелых шэрагах чачэнскай інтэлігенцыі, асабліва тых, хто піша, працуе ў літаратуры, я так і ўяўляў сабе Лулу Ізнаураўну Жумалаеву – нашага ціхага, спакойнага, але вельмі цёплага светача. Яе проза і, тым болей, паэзія асабіста для мяне станавіліся пры кожным знаёмстве своеасаблівым скарбам неверагодна чароўных вобразаў – кожны большы і глыейшы сімвал, чым яго папярэднік… Воблік чачэнскай жанчыны ў яе творах, з якімі мы часта сустракаемся ў яе творах на старонках часопіса «Нана», што так прыйшоўся нам даспадобы, вельмі багаты на этнакультарныя адметнасці, нацыянальны каларыт, займаў асноўнае месца ў творчасці Лулы. Як яна паспявала ўсё? На гэта ў мяне, чачэнскага мужчыны-сем’яніна, можа быць толькі адзін адказ: Лула Ізнаураўна сама была сапраўднай чачэнскай жанчынай, гонарам сваёй сям’і, свайго роду, ды і гонарам, без усялякага перабольшвання, усяго Чачэнскага Народа. Воляй Усявышныга гэтая дзіўная жанчына пайшла ад нас, упрыгожыўшы іншы, болей дасканалы свет. Будзем памятаць яе…»

…Сама Лула Куні пісала вершы на рускай мове. І яе творы займелі ўвагу беларускіх перакладчыкаў. Хаця друкаваліся ў мінскіх выданнях і па-руску. А яшчэ ў беларускім друку з’явілася некалькі інтэрв’ю з чачэнскай пісьменніцай. У «Народнай газеце», часопісах «Нёман», «Маладосць»… Лула Куні не толькі расказала пра чачэнскую літаратуру, пра сваё ўласнае бачанне творчых працэсаў у нацыянальнай прасторы, але і гаварыла пра ўражанні ад прачытанага з беларускай класікі. Было відаць па ўсім, што чачэнская паэтэса – не выпадковы чытач паэзіі Янкі Купалы, прозы Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч.

Шкада, сумна і горка, што мы страцілі такога шчырага сябра беларускага мастацкага слова. Шкада, што пайшоў з жыцця добры чалавек – таленавітая чачэнская пісьменніца, вопытны рэдактар Лула Куні. Яе след ужо назаўсёды застанецца не толькі ў нацыянальнай літаратуры, але – і ў гісторыі беларуска-чачэнскіх літаратурных сувязяў.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 848 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии