Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Цыкл адкрытых лекцый па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Лекцыя ІІ

12 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягнецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».

Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

12-га чэрвеня а 18-й — лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца»

Май 1856-га — 1860-я: ад першых баляў да першых твораў

Калі ў канцы 1857 года, відавочна, недзе ў першай палове снежня, пры ранішняй гарбаце мама, пані Францішка, у прысутнасці бабкі, Альжбеты Каменскай, і айчыма, Канстанціна Відацкага, паведаміла Элізе, што пан Гліндзіч, сівавалосы, разумны, сур’ёзны, паважаны Антоній Гліндзіч збіраецца сёння ж прасіць яе рукі для Пятра Ажэшкі, брата сваёй жонкі Тэадоры, і спытала ў дачкі, ці хоча яна выйсці замуж за Пятра, што адказала тады Эліза? Адказала: «Так». Але… «Бяда таму, хто не навучыцца зазіраць у самога сябе…»

  • Чаму Пётр Ажэшка падабаўся Элізе «больш, чым паны Х, Y, Z»?
  • Гульня інстынкту і пачуцця — 1:0 на карысць першага.
  • Пётр і Эліза ў акалічнасцях «стычнёвай буры».
  • Першы канкурэнт і калега: што мог расказаць шэры кот?
  • Этычныя памылкі №№ 1, 2, 3: не «дзекабрыстка», разводка, не гаспадыня маёнтка.

Псіхафізіялагічныя аспекты першых жыццёвых памылак пісьменніцы і сёе-тое пра спосаб даведацца пра яе нешта большае ў адсутнасць крыніц.

 

Сустрэчы запланаваны на кожную сераду ў чэрвені і ліпені. 

Расклад лекцый на чэрвень: 

19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».
26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

Прочитано 1094 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии