Версия для печати

«Ончыко»: Новыя беларускія публікацыі ў Марый Эл

У пятым нумары літаратурна-мастацкага часопіса «Ончыко» («Наперад»), якія выходзіць Іашкар-Але (Марый Эл, Расійская Федэрацыя), змешчаны пераклады твораў пісьменнікаў Беларусі.

У перакладзе на беларускую мову надрукаваны творы дзіцячых пісьменнікаў Алены Масла і Генадзя Аўласенкі ў перакладзе Юрыя Салаўёва, а таксама вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе Генадзя Аяра. А падборцы беларускіх аўтараў папярэднічае грунтоўны артыкул «Дружба не ведае межаў: нататкі пра літаратурна-творчыя і гуманітарныя сувязі паміж Беларуссю і Марый Эл» Гельсія Зайніева. Аўтар згадвае, што з беларускай літаратурай марыйскі чытач на сваёй роднай мове пазнаёміўся яшчэ ў 1947 – 1951 гг. Тады ў Іашкар-Але былі надрукаваны вершы Якуба Коласа і Аркадзя Куляшова, а таксама драма Кандрата Крапівы «Пяюць жаваранкі». Пазней, у 1960 – 1970-я гг., у газетах і часопісах Марый Эл з’явіліся пераклады твораў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, Р. Барадуліна, Е. Лось, У. Калесніка, Э. Ярашэвіча, В. Мысліўца. Згадваецца ў артыкуле і імя нашай зямлячкі – рускай паэтэсы і майстра дэкарытўна-прыкладнога мастацтва Ніны Жыбрык, якая жыла і працавала ў Марый Эл.

Сяргей Шычко

Прочитано 682 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии