Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На кніжным кірмашы ў Лісабоне – прэзентацыя беларускай кнігі

Працягваецца работа беларускай дэлегацыі на 89-м Лісабонскім кніжным кірмашы ў Партугаліі.

Дырэктар выдавецтва «Народная асвета» Вікторыя Калістратава правяла перамовы з кіраўніцтвам выдавецтваў «Каландарака» і «Лева», якія займаюцца выпускам вучэбнай літаратуры. А з прадстаўнікамі Нацыянальнага Інстытута кнігі беларускія кнігавыдаўцы вялі размову пра атрыманнне грантаў для выдання кніг партугальскіх аўтараў на беларускай мове.

Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь прыняло і кіраўніцтва Партугальскай Асацыяцыі выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг – арганізатараў Лісабонскага кніжнага кірмашу.

На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь «Народная асвета» і «Вышэйшая школа» прэзентавалі кнігі, якія выдадзены ў Мінску да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама да II Еўрапейскіх гульняў.

 

Сяргей Шычко

 


Прочитано 738 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии