Версия для печати

У кнігарні «Светач» прэзентавалі кнігу, прысвечаную народнай артыстцы Беларусі Наталлі Гайда

«Наш сучаснік» – такую назву носіць кніжная серыя, праз якую выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляе чытачу найболей знакамітых суайчыннікаў. Сярод новых герояў – народная артыстка Беларусі Наталля Гайда. У 1969 годзе яна стала салісткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1970-м – салісткай Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Яна выканала мноства запамінальных роляў у аперэтах Р. Суруса, І. Дунаеўскага, Ф. Легара, І. Кальмана… Яе партыі Віялеты, Марыцы, Чаніты, Сільвы – яркія, вобразныя сустрэчы з гледачом і слухачом.

У кнізе «Прымадонна», якую 12 чэрвеня прэзентавалі ў кнігарні «Светач», што размешчана ў беларускай сталіцы па праспекту Пераможцаў, дом 11, – цікавыя расповеды калег Наталлі Гайда, шматлікія інтэрв’ю са спявачкай.

«Наведвальнікам кнігарні было цікава пачуць і саму артыстку, і даведацца, як стваралася кніга, якая дарэчы, багата ілюстравана фотаздымкамі, – дзеліцца ўражаннямі аб прэзентацыі дырэктар «Мастацкай літаратуры» Алесь Бадак. – Нам прыемна і ад таго, што сімпатычнае выданне ў «Светачы» ў гэты дзень набыло дваццацць пакупнікоў».

А яшчэ кніга сталася падставай для знаёмства з серыяй «Наш сучаснік», у якой раней прадстаўлялі і пісьменнікаў, і дзеячаў культуры, і знакамітых вучоных.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 1280 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии