Версия для печати

Круглы стол, прысвечаны стасункам Беларусі і Чачэнскай Рэспублікі

  • Пятница, 21 июня 2019 08:55

Сёння, 21 чэрвеня, у Літаратурным музеі Янкі Купалы пройдзе круглы стол, прысвечаны стасункам Беларусі і Чачэнскай Рэспублікі.

У апошнія гады ў Беларусі склаліся добрыя стасункі з творчай інтэлігенцыяй Чачэнскай Рэспублікі. Беларускія літаратурна-мастацкія выданні актыўна супрацоўнічаюць з газетамі і часопісамі, якія выдаюцца на чачэнскай мове ў Грозным. На старонках часопісаў «Нана», «Гоч», «Вайнах» не аднойчы друкаваліся пераклады твораў беларускіх паэтаў і празаікаў. Як класікаў, так і сучаснікаў.

На адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінску прыехала дэлегацыя Чачэнскай Рэспублікі. У яе складзе – і кіраўнікі мас-медыя гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі. Разам з беларускімі калегамі памочнік Кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі, дырэктар Чачэнскай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Грозны» Ахмед Дудаеў, яго намеснікі і памочнік Ільман Вахідаў, Тамерлан Дайніеў, Арбі Дакшукаеў наведаюць міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і прымуць удзел у круглым стале па беларуска-чачэнскіх літаратурных і гуманітарных стасунках, які пройдзе ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. З беларускага боку ўдзел у круглым стале прымуць дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт і празаік Алесь Бадак, радыёжурналіст Навум Гальпяровіч, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1012 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии