Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Я сын твой, прыдзвінскі мой край дарагі!»

  • Понедельник, 24 июня 2019 14:15

Першы мой верш «Фестивальный праздник» быў надрукаваны ў раённай газеце 18 ліпеня 1959 года. 17-гадоваму вучню Лявонпальскай СШ было даручана напісаць бадзёры верш для фестывальнага свята калгаса імя Чапаева, якое праходзіла на левым беразе ракі Волта каля моста па дарозе Слабада — Даўгінава — Мальцы — Міёры. А праз месяц у раёнцы была надрукаваная байка «Два каласы». Пры пазнейшым яе перадруку з’явілася пазнака: «З гэтага верша ў міёрскай раённай газеце “Зара камунізму” за 18 жніўня 1959 года пачаўся паэт». 

І з таго часу я імкнуўся для шаноўных людзей з міёрскай старонкі быць не староннім назіральнікам, а земляком, гэта значыць, не толькі суайчыннікам, але, што найважней, патрыётам міёрскага Мацерыка (дзе мяне нарадзіла маці), знаўцам Бацькаўшчыны (дзе мяне ўзгадаваў бацька).

Я ўдзячны многім творцам, якія выгадаваліся на маёй радзіме. А найперш вячыстаму рэдактару раёнкі Леаніду Матэленку з непагаслым позіркам на мае літаратурныя высілкі. Ён часта цытаваў мяне, а я вось цытую яго выказванні пра мой зборнік «Нас — многа! Гадоў увершаваныя радкі» (2012): «У кожным з 23 вершаў знаходзім назвы нашых знаёмых мясцін. Гэта Міёры, Дзісна, Лявонпаль, Бабышкі, Наўгароды, Мётлы, Узмёны, Мілашова, Ідолта, Дзедзіна, Каменполе, Каланіца, Слабада, Снегі, Міжрэчча, Чэрасы… Гэта Дзвіна, Волта, Мерыца, Вята. А яшчэ мілагучныя пералівы маляўнічай мясцовай гаворкі. А колькі імёнаў знакамітых продкаў-землякоў. Сярод іх Мілашы, ушанаваныя Нобелеўскай прэміяй, мовазнаўца Мікола Крыўко, парыжскі мастак Віктар Жаўняровіч, польскі пісьменнік Ян Рышард Курыльчык, скульптар і рэвалюцыянер Генрык Дмахоўскі. Чаго вартыя пасвячэнні выдаўцам газеты “Мёрская даўніна”, сёстрампісьменніцам Наталлі Бучынскай і Алене Масла, суайчынніцы з Дзісны Вользе Грыцук, радзімазнаўцу Вітаўту Ермалёнку, ветэрану школьнай асветы Зінаідзе Лакотка і, вядома, родным людзям...» А колькі было натхняльных сустрэч за гэтыя 60 гадоў, пра што сведчыць скарб з аўтографаў.

Так, 60 гадоў творчага стажу, які пачаўся з публікацыі ў райгазеце, змяшчае процьму натхнёнага наробку: а гэта і лексіка, і фальклорныя скарбы, запісаныя «на падкове Дзвіны». Новы зборнік з такой назваю рыхтуецца, каб адзначыць 60-годдзе міёрскага прамаўлення. «Што прамаўляецца, тое і збываецца» — выгукнула калісьці Алена Масла. Яе радкі паставіў эпіграфам да свайго верша «Жніўё жыцця»:

Усё, што прамаўляецца, не тоіцца — збываецца,

бо Слова не губляецца — на Неба пасылаецца.

З ім сэрца не зняверыцца, — і Дабрыня нам вернецца.

А ў свой народ паверыцца, — і Бог да нас павернецца.

Куток душы праветрыцца, Айчына ўся праверыцца:

хто — ласкай атуляецца, а хто — любоўю хваліцца…

Усё, што прамаўляецца, — да скарбаў дабаўляецца.

Дзяржава праяўляецца. З ёй воблікі ўсіх тых,

хто стаў нам за святых на Кнігах залатых.

Сяргей Панізьнік

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 658 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии