Суббота, 14 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новы “чувашскі літаратурны след” у Беларусі

  • Среда, 07 августа 2019 10:18

У Мінску ў серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” выходзіць новы зборнік вершаў паэтаў з розных куточкаў Расійскай Федэрацыі. Перакладчык мастакоў слова з розных нацыянальных літаратур – Віктар Шніп. Чувашыю прадстаўляе Валеры Тургай.

“Лятаць, кружыцца, танцаваць!/ Маё жыццё – палёт!/ Зноў узлятаю ўвышыню не сумаваць./ І поіць жыватворнаю расою ўсход,/ Каб мне хапіла сіл усюды пабываць”, – чытаем у вершы Валеры Тургая “Шчаслівы матылёк”. Чувашская літаратура – у полі зроку беларускіх перакладчыкаў ужо не адно дзесяцігоддзе. Адным з самых настойлівых прапагандыстаў чувашскага мастацкага слова ў Беларусі быў паэт і перакладчык Юрась Свірка. Прозу перакладаў Іван Курбека. Традыцыі доўжацца. Будзем спадзявацца, што следам за імі, за Віктарам Шніпам у кагорту беларускіх перакладчыкаў чувашскай паэзіі і прозы далучацца новыя рупліўцы. Ужо наспела відавочная патрэба і скласці анталогію сучаснай чувашскай паэзіі і выдаць яе на беларускай мове. Ды і зборнік вершаў народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая як найхутчэй павінен з’явіцца ў серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” – творчым праекце, які ад года ў год набірае разгон, становіцца сапраўднай бібліятэкай дружбы, літаратурнага пабрацімства.

Сяргей Шычко

Прочитано 925 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии