Пятница, 24 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Свіцязь. Паэтычны фестываль 1998 года

  • Вторник, 15 октября 2019 15:14

Мінула болей як дваццаць гадоў з дня правядзення паэтычнага фестываля на беразе Свіцязі.

Падзея і зараз трымаецца ў памяці. Найперш – таму, што ў Беларусі не так многа шырокамасштабных пляцовак для правядзення падобных імпрэз. Ды яшчэ трымаецца ў памяці і таму, што ўжо няма ранейшага помніка Адаму Міцкевічу, каля кога чыталі вершы многія паэты. І першы сярод іх – славуты геній рускага мастацкага слова Андрэй Вазнясенскі.

У мяне на рабочым стале – фотаздымак, на якім распасцёр рукі Андрэй Вазнясенскі. У руках яго – кніжачка «Свіцязянскі вянок». Кніга, у якой паядналіся тры паэты – Адам Міцкевіч, Андрэй Вазнясенскі, Рыгор Барадулін. Сыйшліся тры культуры – польская, руская, беларуская.

Ініцыятыва правядзення фестываля – за Саюзам беларускіх пісьменнікаў. У 1998 годзе яго ўзначаліў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Някляеў. Паэт сапраўдны, пісьменнік, творы якога ўпрыгожаны многімі сімваламі і вобразамі. А на працу ў саюз ён запрасі тадыў, акрамя Уладзіслава Мачульскага, яшчэ і Віктара Жака – чалавека неўтаймаванай энергіі, на вялікі жаль, на той час ужо хворага. Невылечна хворага. І ўсё ж Віктар Герасімавіч вылучаў неверагоднай сілы энергію, быў багаты на гумар, на тонкае адчуванне высокага і разам з тым прыземленага жыцця.

Здаецца, і сама ідэя паэтычнага фестываля якраз і належыць Віктару Герасімавічу, ураджэнцу амаль што панадсвіцязянскіх мясцін. Ён і раней арганізоўваў у Мінску розныя паэтычныя сустрэчы. А з Вазнясенскім, як і Някляеў, як і Рыгор Барадулін, Віктар Жак быў у добрых сяброўскіх адносінах. Дарэчы, мінчук, выкладчык палітэхзнічнага інстытута, ён добра сябраваў з Яўгеніем Еўтушэнка, Андрэем Дзяменцьевым, з многімі іншымі рускімі паэтамі.

Так і вырашылі, што «зоркай» фестывалю будзе Андрэй Вазнясенскі. У пярэдадзень гэтай падзеі і выйшла кніга «Свіцязянскі вянок», праз выданне якой збіралі спонсарскія сродкі і на размяшчэнне гасцей ў пансіянаце, і на іншыя клопаты арганізацыйнага характару. Кніга, дарэчы, выйшла накладам 2500 асобнікаў. Нават у звязку з чытацкай цікаўнасцю дваццацігадовай даўніны тыраж усё ж неверагодна вялікі. І выдаўцом яе быў Віктар Хурсік, гаспадар выдавецтва «Пейто», а тады – яшчэ і супрацоўнік рэдакцыі газеты «Звязда», загадчык рэкламнага аддзела ўрадавай і парламенцкай газеты краіны. Дарэчы, сама ідэя фестываля, як і кніга «Свіцязянскі вянок» – усё гэта было і тэмай некалькіх публікацуый у «Звяздзе». Як і ў пярэдадзень падзеі, так і пасля.

Каго памятаю з удзельнікаў, гасцей фестываля?.. Андрэй Вазнясенскі прыехаў, здаецца, ноччу – з пятніцы на суботу. Яго ці не сам Някляеў і забіраў з аэрапорта ў Мінску. Беларускіх пісьменнікаў на Свіцязі было не так шмат. Ды, прызнацца, яны і неяк чамусьці выпалі з поля зроку, з памяці… Мо па прычыне, што яркай зоркай усё наваколле асвятляў Андрэй Вазнясенскі, яго слава, асвятляў паэт, якому Свіцязь і раней была знаёмая, у якога і цудоўны верш пра Свіцязь быў даўно напісаны… Але ж памятаю Ганада Чарказяна, Яўгена Пясецкага, Яўгена Будзінаса. З берасцейскага калгаса «Савецкая Беларусь» прыехаў заслужаны работник культуры БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Бядуля. Харазматычны чалавек, пра якога Андрэй Вазнясенскі шмат раней, да 1998 года, напісаў невялікую паэму.

Калі быў наладжаны сам паэтычны вечар каля помніка Адаму Міцкевічу – зразумела, болей за ўсіх вершаў чытаў Андрэй Вазнясенскі. Між іншым, раніцай ён абыйшоў возера Свіцязь па перыметру. А пасля вечара, калі ўсе сабраліся ў сталоўцы, праглынуўшы адзін-два бутэрброды, сыйшоў у свой нумар. І напісаў новы верш. Сустрэча ў сталоўцы зацягнулася. І паэт яшчэ паспеў вярнуцца да раніцы і за стол. І, канешне ж, прачытаў свой новы верш.

Такія вось фестывальныя эпізоды нагадаў здымак Андрэя Вазнясенскага ля помніка Адаму Міцкевічу. Здымак, аўтарам якога з’яўляецца Яўген Пясецкі. А на змену старому помніку аўтару «Пана Тадэвуша» прыйшоў камень-валун з «міцкевічаўскай» мемарыяльнай дошкай. Цяпер ён стаіць на месцы колішняга помніка.

Мікола Берлеж

Прочитано 738 раз