Среда, 20 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Супольныя беларуска-кітайскія творчыя праекты

  • Среда, 16 октября 2019 11:40

Дырэктар Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У міністэрстве інфармацыі краіны адбылася рабочая сустрэча кіраўніка ведамства Аляксандра Карлюкевіча з дырэктарам Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыняй Лю Сулін. Размова ішла пра ўдзел беларускіх кніжных і медыйных выдавецтваў у справе пашырэння беларуска-кітайскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў. У прыватнасці, спадарыня Лю Сулін пацвердзіла, што ў бліжэйшы час з падтрымкай Інстытута кітаязнаўства выйдзе «кітайскі выпуск» літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць».

Аляксандр Карлюкевіч прадэманстраваў бібліятэчку кніг беларускіх выдавецтваў па кітайскай тэматыцы, якія выйшлі ў свет у апошні час. Асаблівае месца ў гэтым абсягу займаюць зборнікі вершаў класікаў кітайскай літаратуры ў серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Раней серыяй перакладных апекаваўся Выдавецкі дом «Звязда». Цяпер ужо серыя выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Пабачылі свет, пачынаючы з 2014 года, у перакладзе на беларускую мову кнігі кітайскіх паэтаў Ван Вэя, Ду Фу, Ай Ціна, Лі Бо, Мэн Хаажаня, Ван Гачжэня, Лі Цінчжаа, Сюй Чжыма, Вэнь Ідо, Су Шы, Лі Хэ і іншых знакамітых творцаў.

Сяргей Шычко

Прочитано 563 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии