Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень і ноч, зіма і вясна

  • Четверг, 17 октября 2019 13:22

У серыі “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў” выдавецтва “Кнігазбор” пабачыла свет кніга апавяданняў і эсэ Веры Лойка “Апошні першы снег”.


Тое, што ёсць у літаратуры такое імя – Вера Лойка (Галубовіч Вера Іванаўна), дасведчаныя чытачы ведалі. На працягу многіх гадоў зрэдчас ў друку – у газетах, часопісах, калектыўных зборніках, – з’яўляліся яе вершаваныя і празаічныя публікацыі. Але кніга, асобная кніга заўжды дазваляе скласці болей поўнае ўяўленне пра пісьменніка, літаратара, пра тое, куды ён рухаецца, чаму робіць той ці іншы выбар. Так здарылася ў мяне асабіста пасля знаёмства са зборнікам прозы Веры Лойка “Апошні першы снег”. Першай кнігай пісьменніцы.

У адной кнізе – апавяданні і эсэ. Спярша падумалася, што такое паяднанне нават пры тым, што тэксты вартыя, годныя, наўрад ці захавае цэласнасць кнігі. І падумалася спярша: так, атрымаўся, маўляў, зборнік. Добры, несумненна, варты чытацкай увагі. Зборнік, які дапаможа шырэй уявіць аўтара, яго мастацкія здольнасці. Але, прызнаюся ў гэтым адразу, я асабіста чытаў кнігу як адну аповесць. Аповесць жыцця. Як адзін рамана… Няхай сабе не ўсюды – аповесць, раман аўтарскага жыцця. Але ж, як і павінна быць у знаёмстве з сапраўдным талентам, -- жыцця, падгледжанага пісьменнікам. Спярша маю чытацкую ўвагу цэментавала мова, цэментаваў стыль. Вольны, лёгкі аповед Веры Лойка…
Апавяданне, якое дало назву кнізе, – “Апошні першы снег”. Апавяданне пра смерць. Пра тое, як чалавек, які прыкуты да ложка, якога праз сілу даглядаюць дачка і жонка, нічога ўжо не можа перарабіць. Да яго не заходзіць і ўнучка. Ён толькі чуе яе голас праз сцяну. А чалавек, аглядаючы сваё нягеглае жыццё, згадвае сваю мару. Мару пісаць… Пасля да яго прыходзіць малітва. Да чалавека, які не верыў у Бога. І здаецца, што ён пайшоў па сваім апошнім першым снезе… Апавяданне настолькі прыцягальнае, настолькі лаканічнае ў агледзінах нашага мітуслівага жыцця. Што і пра героя неўпрыкмет перастаеш думаць, услед за пісьменніцай пачынаеш аглядаць сваё жыццё, свае няздзейсненыя мары. А галоўнае – пачынаеш шукаць сэнсы… Не ў напісаным Верай Лойка. А ў сваім ўласным жыцці.

Героі мастацкай прозы аўтара кнігі “Апошні першы снег” – простыя, шэраговыя людзі, якія б пасады не займалі, дзе б яны не жылі – у горадзе ці вёсцы. Нават іначай можна сказаць… Герой прозы Веры Лойка – само жыццё. Як і ў апавяданні “Ехалі цыганы…” Апавяданні, якое нагадвае, што жыццё належыць не толькі самому сабе. І калі робіш той ці іншы выбар, прымаеш тое ці іншае рашэнне, ведай, што ты адкрыты для ўсіх. І нават для тых, хто прыйдзе следам за табой…
Не выбіваецца з кнігі, не адрываецца ад яе агульнай мастацкай прасторы і падборка эсэ. Адно з іх (“Дзе можна перабыць ноч?..”) – пра беларускага празаіка, перакладчыка Алеся Асташонка, пра яго жыццё, якое было шчырым і адкрытым для ўсіх. Пра тое, як няпроста яно завяршалася. Лаканізм і тут уласцівы пісьменніцы. Але гэты лаканізм толькі ўзмацняе напісанае, толькі высвятляе галоўнае, што, пачынаючы той ці іншы тэкст, збіралася пісьменніца давесці да чытача.
…Крыху з біяграфіі Веры Лойка. Нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Батурынка Смалявіцкага раёна. Скончыла Задамлянскую васьмігодку, Мінскі фінасава-эканамічны тэхнікум. Працавала ў творчым аб’яднанні “Летапіс” на кінастудыі “Беларусьфільм”. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Займацца літаратурнай творчасцю пачынала з паэзіі. Вершы друкаваліся ў розных рэспубліканскіх і маскоўскіх выданнях на беларускай і рускай мовах. Напрыканцы 1990-х гг. засяродзілася выключна на прозе. Друкавалася ў “Літаратуры і мастацтве”, “Літаратурнай Беларусі”, часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”.


Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 658 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии