Среда, 08 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыя беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман»

  • Четверг, 13 февраля 2020 23:17

20 лютага а 15-й гадзіне пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы з удзелам Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман».

Кніга «Шаўковы туман» была выдадзена ў 2019 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура» пры падтрымцы Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў. Пад адной вокладкай творы трох карэйскіх паэтаў: Кім Саволя, Юн Данджу і Чон Джыёна, перакладзеныя на беларускую мову Юліяй Алейчанка і Таццянай Залескай.

У кнізе «Яшчэ прыйдзе вясна» змешчаны пераклады на карэйскую мову класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, зробленыя ганаровым прафесарам ўніверсітэта Ёнсе, членам Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гванам і Таццянай Залескай.

У культурным дыялогу Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя гэта першы буйны праект у галіне літаратуры. 

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 472 раз