Пятница, 17 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Брэсце 4 чэрвеня адбудзецца міжнародны круглы стол, прысвечаны краязнаўству ў літаратурнай творчасці

У Брэсце 4 чэрвеня 2021 года, адбудзецца зацікаўленая размова аднадумцаў, якія ў жывым і анлайн-фармаце паразважаюць пра надзённыя пытанні духоўнага выхавання чытача на прасторах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Выдавецкі дом «Звязда» і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзяць міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

‒ Мы запрасілі да размовы, – гаворыць дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкім імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч, – не толькі нашых калег – бібліятэкараў з розных куточкаў Беларусі, але і пісьменнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Рады, што да ўдзелу ў міжнародным круглым стале спрычыняцца намеснік старшыні секцыі рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў Узбекістана Галіна Долгая, галоўны спецыяліст аддзела міжнародных сувязей і мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Узбекістана празаік, перакладчык, публіцыст Рысалат Хайдарава, літаратуразнавец, загадчык аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязей Інсытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, сябра Саюза пісьменнікаў Узбекістана празаік і публіцыст Кучкар Наркабіл, доктар філалагічных навук з Азербайджана Флора Наджы, вядомы расійскі гістарычны раманіст, які нарадзіўся ў Беларусі, Мікалай Чаркашын, ды і шмат хто яшчэ.

Падзея адбываецца ў Брэсце невыпадкова. Абласная бібліятэка з’яўляецца сапраўдным эпіцэнтрам краязнаўчай работы ў рэгіёне. Традыцыйна тут уважлівыя і да краязнаўчай бібліяграфіі. Будзем спадзявацца, што на міжнародным круглым стале прагучыць нямала адметных, цікавых выступаў. 

Сяргей Шычко

Прочитано 7408 раз