Воскресенье, 05 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

В’етнамская мастацкая літаратура ў Беларусі  

  • Понедельник, 16 сентября 2019 11:02

Агульны наклад кніг твораў паэтаў і празаікаў В’етнама, твораў в’етнамскага фальклору, выдадзеных у Мінску ў перакладзе на беларускую мову, склаў за мінулых паўвека (1968 – 2018 гады) болей 118 тысяч экзэмпляраў.

Пачатак быў пакладзены ў 1968 годзе. Тады выйшла калектыўная кніга «В’етнамскія апавяданні». Перакладчыкі – Ул. Ідэльсон, Я. Васілёнак, З. Петрушэня. Выдавецтва «Беларусь» спланавала кнігу тыражом 8 000 экзэмпляраў. І яшчэ выдавецтва «Беларусь» падаравала чытачу анталогію в’етнамскай паэзіі на беларускай мове – «Апалены лотас» (наклад – 2200 асобнікаў). Перакладчык – вядомы беларускі літаратар Язэп Семяжон (1914 – 1990). Прадмову да паэтычнай анталогіі напісаў Андрэй Макаёнак.

У 1973 годзе «Мастацкая літаратура» выдала зборнік апавяданняў Нгуена Конга Хаана «Зачараваная манета» у перакладах Галіны Шаранговіч і Васіля Бурносава. Наклад кнігі роўны 5 000 экзэмпляраў. Праз пяць гадоў «Мастацкая літаратура» выдала в’етнамскую народную казку «Заяц і тыгр» у перакладзе Сяргея Міхальчука. Тыраж – 52 000 экзэмпляраў. Дарэчы, у 1991 годзе ў перакладзе Сяргея Міхальчука выйшла ў «Мастацкай літаратуры» яшчэ адна невялікая кніжачка – «В’етнамскія легенды». Аўтар – Хоа Май.

У 1983 годзе ўжо «Юнацтва» (выдавецтва было заснавана ў 1980 годзе) выдала в’етнамскую народную казку «Пра маленькага марскога краба». Перакладчык – Іван Чарота. Наклад выдання склаў 40 000 экзэмпляраў.

У Мінску па-беларуску выдадзены і раман в’етнамскага пісьменніка Нгуена Дзіня Тхі «Абвальваюцца берагі» (у 1981 годзе), які пераклаў Леў Салавей. Тыраж кнігі – 8 000 экзэмпляраў.

Яшчэ адна в’етнамская кніга стала сапраўднай падзеяй у беларускім мастацкім перакладзе: «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна ў пераўвасабленні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1984 год; тыраж – 2 500 экзэмпляраў).  

Цікавым падаецца і наступнае выданне – кніга перакладаў (сам перакладчык назваў іх «пазыкамі») народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Гуканне паэзіі Усходу». Тыраж – 500 экзэмпляраў. Зборнік змяшчае некалькі цыклаў: «З кітайскай паэзіі»; «З японскай паэзіі»; «З карэйскай паэзіі»; «З в’етнамскай паэзіі».

 

Алесь Карлюкевіч

 

 

Прочитано 1857 раз