Версия для печати

ЗША – цэнтральны экспанент Мінскай кніжнай выстаўкі

  • Суббота, 14 декабря 2019 15:51

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з Часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.

Размова ішла пра ўдзел дэлегацыі ЗША ў чарговай Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы ў якасці Краіны – Цэнтральнага экспанента. Дарэчы, выстаўка адбудзецца 5 – 9 лютага 2020 года. Спадарыня Джэніфер Мур падрабязна расказала пра праграму працы на стэндзе, плошча якога складзе 200 квадратных метраў.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч зазначыў, што ў Беларусі добра ведаюць амерыканскую літаратуру, часта выдаюць кнігі пісьменнікаў ЗША ў перакладзе на рускую і беларускую мовы. Многія з гэтых кніг якраз і будуць прадстаўлены на кніжнай выстаўцы ў лютым 2020 года. З апошніх выданняў – «Лісце травы» Уолта Уітмена (дарэчы, ужо не першае перавыданне перакладаў, якія здзейсніў у свой час лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янка Сіпакоў).

Удзел у сустрэчы прынялі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, іншыя службовыя асобы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1172 раз