Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Абавязковы для прачытання

  • Понедельник, 21 сентября 2020 15:02

18 верасня на філфаку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча студэнтаў з супрацоўнікамі часопіса “Маладосць” Міколам Адамам і штотыднёвіка “ЛіМ” Янкам Лайковым.

Я. Лайкоў, І. Штэйнер, М. Адам

Я. Лайкоў, І. Штэйнер, М. Адам

Імпрэза пад куратарствам загадчыка кафедры беларускай літаратуры прафесара і пісьменніка Івана Штэйнера прайшла лёгка, нязмушана і карысна для абодвух бакоў у добразычлівай прыязнай атмасферы. Галоўным чынам прэзентаваўся № 8 часопіса “Маладосць” з перакладамі сучасных украінскіх пісьменнікаў, але студэнты з цікавасцю слухалі расповеды пра гісторыю самога часопіса і штотыднёвіка “ЛіМ”, вершы Міколы Адама і Янкі Лайкова, задавалі пытанні гасцям. У прыватнасці, пра стан сённяшняй беларускай літаратуры, яе жанравыя асаблівасці. У працэсе сустрэчы спадар І. Штэйнер агучыў меркаванне пра тое, што № 8 часопіса “Маладосць”, напэўна, стане абавязковым для прачытання і вывучэння сучаснай украінскай паэзіі і прозы для студэнтаў факультэта.

Мікола Адам

Крыніца: Маладосць

Прочитано 593 раз