Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч»: Новы біябібліяграфічны паказальнік  

  • Воскресенье, 27 сентября 2020 14:32

У мінскім выдавецтве «Белпринт» выйшаў новы біябібліяграфічны паказальнік. Выданне ў 450 старонак падрыхтавана Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага.

Біябібліяграфічны паказальнік прысвячаецца публікацыям пісьменніка, журналіста, краязнаўцы, літаратуразнаўцы і перакладчыка Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча (нарадзіўся ў 1964 г.). У працы над кнігай  бібліёграфам Брэсцкай бібліятэкі дапамагалі калегі з Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана, Нацыянальнай бібліятэкі Казахстана, Нацыянальнай бібліятэкі Таджыкістана, Нацыянальнай бібліятэкі Нацыянальнага культурнага цэнтра Туркменістана імя Сапармурата Ніязава, Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана, Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны імя У. Стэфаніка, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Дагестан імя Р. Гамзатава, Дзяржаўнай нацыянальнай бібліятэкі Кабардзіна-Балкарскай бібліятэкі імя Т. К. Мальбахава, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Марый Эл імя С. Г. Чавайна, Нацыянальнай бібліятэкі Чачэнскай Рэспублікі імя А. А. Айдамірава, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласных бібліятэк Беларусі.

Усяго ў паказальніку ўлічаны 3835 публікацый. Паколькі А. Карлюкевіч шмат піша пра стасункі Беларусі, беларускай культуры, беларускай літаратуры з іншымі краінамі і іншымі культурамі, выданне можа быць карысным усім, хто займаецца вывучэннем міжнародных сувязяў беларускай літаратуры.

 

Сяргей Шычко

Фота: Звязда

Прочитано 776 раз