Среда, 25 11 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Барысу Алейніку – 85!..

  • Четверг, 22 октября 2020 10:27

Сёння, 22 кастрычніка 2020 года, споўнілася б 85 гадоў славутаму ўкраінскаму паэту лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, Герою Украіны Барысу АЛЕЙНІКУ (1935 – 2017). У Кіеве, у Музеі Тараса Шаўчэнкі, прайшоў вечар вялікага пісьменніка. Удзел у ім прынялі і сябры Інтэрнэт-партала «Созвучие…» – Міхаіл Швыдкой з Расіі і Глеб Кудрашоў з Палтавы. Глеб і расказаў пра гэты вечар, напоўнены шчылівымі ўспамінамі пра легендарнага паэта, вядомага грамадскага дзеяча.

Нагадаем, што не так даўно і ў Мінску ў рамках канферэнцыі міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», сярод арганізатараў якой была і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны творчай спадчыне Барыса Алейніка. Праходзіла гэтая сустрэча ў 2018 годзе, праз нектаоры час пасля смерці паэта. Удзельнікі размовы нагадалі пра завостраную публіцыстычнасць многіх твораў Б. Алейніка. У прыватнасці, ‒ і пра гэта пісала тады газета «Звязда», Міхаіл Швыдкой звярнуў увагу на наступнае ў звязку з паэтычнай і публіцыстычнай творчасцю Барыса Алейніка: «…Галадамор – тэма надзвычай важная, балючая. Насамрэч, гэта гісторыя пра тое, як сацыяльная сістэма ўчыніла галадамор для ўкраінцаў, рускіх, казахаў і іншых народаў СССР. На маю думку, гэта цяжкі вынік індустрыялізацыі. Пра гэта трэба гаварыць, трэба захоўваць памяць пра тых, хто загінуў. Але гэта памяць і пра зло той сацыяльнай сістэмы, яна не пра адносіны аднаго народа да другога. Агульная трагедыя не павінна падзяляць народы…» Так сказаў спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным, культурным супрацоўніцтве, сустаршыня Праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Міхаіл Швыдкой, выступаючы на круглым стале ў Мінску ў гонар памяці пра Б. Алейніка.

Украінскага паэта добра ведаюць у Беларусі. Яго шмат перакладалі на беларускую мову. Народны паэт Беларусі Пімен ПАНЧАНКА ў 1976 годзе прысвяціў украінскаму сябру верш «Каштаны»:  

Штодня выхваляцца не стану,

Ды з радасцю ўспомніць гатоў:

З Барысам садзілі каштаны

Мы ў Мінску на свяце братоў.

 

Мы рады былі пастарацца:

Глядзелі на кожны каштан

I мудрыя вочы Тараса,

І добрыя вочы мінчан.

 

І справа не ў нас тут, вядома,

І ўсё-такі, дружа, павер,

Прыемна вяртацца дадому

Праз сонечны Кіеўскі сквер.

Заўсёды з табой і са мною

Святло чалавечых вачэй,

Штогод ад якога вясною

Каштаны палаюць ярчэй.
 

Велічыня мастацкага таленту, грамадзянскай пазіцыі Барыса Алейніка, несумненна, і зараз застаюцца духоўным, маральным арыенцірам…

 

Алесь Карлюкевіч

Фота: inform-ua.info

Прочитано 694 раз