Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чынгіз Алі-аглу – азербайджанскі сябар беларускай літаратуры

Азербайджан у літаратурна-мастацкай перыёдыцы нашай краіны, ды і непасрэдна ў Беларусі – на выстаўках, сімпозіумах, часта прадстаўляе Чынгіз Алі аглы. Яго азербайджанскі нацыянальны досвед у нашых беларускіх размовах быў заўсёды да месца.  Чытаеш паэзію азербайджанца Чынгіза Алі аглы – і чуеш адгалоскі бунтарскіх памкненняў 1960-х… А яшчэ відавочным падаецца яго спадчыннасць ад вялікага азербайджанскага паэта Расула Рзы.

Шкада вось толькі, што ў нашых беларускіх перакладах класік раней быў прадстаўлены не самымі характэрнымі для яго творамі. Што ж, можа быць, і Аксана Ючкавіч (яна пераклала азербайджанскага паэта), і хтосьці яшчэ з сённяшняй беларускай паэтычнай моладзі перачытае поруч з Чынгізам Алі аглы і Расула Рзу.

Сяброўства ў беларускіх пісьменнікаў з Азербайджанам досыць трывалае. Склалася, сфарміравалася яно і ў многім дзякуючы руплівасці праекта «Созвучие» у асобе Анатоля Матвіенкі. З азербайджанскага боку да Беларусі, беларускай літаратуры заўсёды прыязна ставіліся Камран Назірлі, Ірада Мусаева, Севіндж Нурукызы, ды і шмат хто яшчэ з паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў.

Алесь Карлюкевіч

 

Я канстатую час

Чынгіз Алі аглы, Азербайджан

***

Я ведаю жыццё праўдзівым і хлуслівым,

Я злосць не называю дабрынёй,

А як камусьці ўсё жыццё — гуллівасць,

То для мяне — смяротны яно бой.

Знаёмы кошт мне пашы, лесу, лугу

І моцы слоў, скаваных у радок,

Шчаслівы я як сябру трэба буду

Ды ворагу ў вочы пагляджу.

Вось так прайду жыццём, хай строга,

Няхай каменнямі дарогу закідаюць.

Я з гэтых камянёў складу дарогу

Для тых, хто ўслед за мной ісці ахвоту маюць.

 

Стары

Прысеў на карачкі,

І так замер — маўчанне

Ля плоту, побач ля агня,

Спіна прыгорбілася

Быццам за ім няпростае жыццё,

А цэлая гара.

Сухімі пальцамі над бусінай ружанца

Чаруе штось,

Нібыта ў ім — мінулыя дзянькі,

Якіх там болей?

Белых, альбо чорных?

І след яны пакінулі які?

Па схілу ўніз — сцяжына.

А там з іх безлічы

Дарога

Светлай стужкай ля ракі.

Сыноў аж пяць — пайшлі,

У акопах злеглі,

Не дакрычацца, не падаць рукі.

Пяць сыноў, пяць гор,

Ды гор былінных,

Такі цяжар ён вынес на нагах!

Снягі пяці вяршалін ў сівых валасінах,

Агнішчаў пяць патухла ў вачах.

Тут ён глядзеў у след дачцэ – што маладуха,

І з’ехала. Далёкая дарога,

Цяпер чакае ад унукаў дабравесця,

На лета бо наведаюць старога.

Так ціха навакол,

Народ пакінуў горы,

Жыве ў нейкім іншым ён краі.

І толькі кій стары —

Яго апора,

Да гэты цені ў цішыні.

Павольна ўстае,

І спіну разгінае.

І горы рассвятліліся крыху.

Ён веру ім, канечне, захавае,

Сыходзячы ў даліну, —

Яны душою сталі ўжо яму.

І ў патаемніках яе,

Як гораў аднагодка,

Хавае буры ўсіх часоў старых.

Жыве адзін —

Уладар тых гор вакольных,

Жыве адзін,

Натхняе іх.

 

Кубісцкія вершы

Пяцісценны пакой.

На патэльні столі

Смажыцца жоўтая лямпачка

Яечным жаўтком.

На століку —цыбуля,

З ружовенькім вяршком.

Круглая, нібы планета,

І над ёй лунае страх —

Быць расціснутае кулаком.

Побач літровая

Бутэлька з доўгай шыяй

І на доньцы тлее віно.

Лініі павольна паралеляць

З шыяй лебядзінаю дзяўчыны.

І ў цесным пакоі

Цемрадзь загусла ў вуглах.

Доўгія рукі дзяўчыны

На зялёным сукне –

Праменьчыкі два.

На старым дапатопным ложку

Ляжыць нерухома юнак.

Невядома, ён спіць ці як?

Дзіка не выдаюцца —

Бель дзяўчыны твару,

Далікатнасць плячэй,

Цішыня

І ералаш.

Джаз разрывае радыё,

Каб прытушыць кантраст.

Ці надрываецца, каб дасягнуць

Да белых дзявочых плячэй…

Дзесьці ў глыбінях зямлі, пад домам,

Метрацягнік пралятае громам.

І дрымчаць на стале лыжкі.

Зялёны гуляе звон

На зялёным шкле.

Дзяўчыны пагляд, што не бачыць,

Спыніўся на спіне хлапца.

На патэльні ж столі

Смажыцца мізэр жаўтка.

 

З азербайджанскай. Пераклад Аксаны Ючкавіч

Прочитано 10788 раз