Суббота, 17 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лучнасць: Пераклады Міколы Мятліцкага. З паэзіі народаў свету

У зборнік «Лучнасць», кнігу перакладаў М. Мятліцкага, увайшлі творы многіх паэтаў свету: кітайца Ван Вэя, які жыў у VIII стагоддзі, турэцкага паэта Румі з XIII стагоддзя, прадстаўнікоў рускай паэзіі ХІХ стагоддзя А. Пушкіна, А. Фета, А. Майкава, А. Кальцова, казахскага класіка Абая Кунанбаева, сучасных азербайджанскіх, балгарскіх, баснійскіх, венгерскіх, індыйскіх, іспанскіх, канадскіх, кітайскіх, кубінскіх, латвійскіх, паўднёваасецінскіх, польскіх, рускіх, дагестанскіх, кабардзіна-балкарскіх, удмурцкіх, сербскіх, славацкіх, таджыкскіх, туркменскіх, турэцкіх, украінскіх, чарнагорскіх, чылійскіх паэтаў.

 

ПРОМНІ БРАТЭРСТВА

Беларусь заўжды прыязна адкрывала дзверы для іншых літаратур. Улічваючы маладосць нашага беларускага прыгожага пісьменства, уражвае той факт, што, напрыклад, кітайскае мастацкае слова загучала па-беларуску яшчэ на старонках «Нашай нівы» ў пачатку XX стагоддзя. Росквіт перакладчыцкай работы прыходзіцца на 1930-я гады... Паяднанне пісьменнікаў Савецкай краіны ў адзіную творчую супольнасць, правядзенне ў Мінску ў 1936 годзе сур’ёзнага пленума Саюза савецкіх пісьменнікаў, прысвечанага паэзіі, святкаванне юбілеяў класікаў нацыянальных літаратур, паездкі беларускіх літаратараў па рэспубліках Савецкага Саюза, краінах Еўропы — усё разам гэта і спрыяла развіццю літаратурных стасункаў, падштурхоўвала да перакладчыцкіх намаганняў. А яшчэ многімі майстрамі слова кіравала жаданне пашыраць прастору беларускасці, уводзіць у нашу моўную стыхію іншаземныя багацці. Успомнім, як прачула і ўзнёсла ставіўся да паэзіі Тараса Шаўчэнкі Максім Багдановіч. А засваенне беларусамі глыбінных, сутнасных праяў славянскай еднасці са «Словам пра паход Ігаравы»... Над гэтым рупіліся Янка Купала, Рыгор Барадулін, Яўген Крупенька...

Мікола Мятліцкі шмат сіл і старанняў у нашы дні аддае перакладчыцкай рабоце. Гэта відаць па публікацыях у часопісе «Полымя», газеце «Літаратура і мастацтва». Першы пераклад — верш легендарнага дагестанскага паэта Расула Гамзатава «Жаночая ноша» — быў надрукаваны яшчэ ў 1973 годзе. Амаль чатыры дзесяцігоддзі аддадзены на тое, каб пазнаёміць беларускага чытача з паэзіяй самых розных творцаў Азербайджана, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Грузіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Канады, Кітая, Кубы, Латвіі, Паўднёвай Асеціі, Польшчы, Расіі, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Удмурціі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Украіны, Чарнагорыі, Чылі. Імёны асобных паэтаў добра вядомы і ў перакладах на розныя мовы свету. Спрыяе такой актыўнасці ў знаёмстве з мастацкімі здабыткамі іншых краін і ўжо традыцыйны творчы праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, часопіса «Нёман» і Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва» — штогадовы «круглы стол» беларускіх літаратараў і замежных пісьменнікаў, якім заўжды адкрываецца Дзень беларускага пісьменства. Праект, зарыентаваны на паразуменне розных культур і літаратур.

У Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, а сёлета ў Ганцавічы наведаліся літаратары з Расіі — Вячаслаў Купрыянаў, Іван Галубнічы, Аляксандр Казінцаў, Кацярына Палянская, Аляксандр Лівергант, Вячаслаў Ар- Сяргі, Роберт Мінулін, Рэнат Харыс, Вадзім Дулепаў, Юрый Лошчыц, Аляксандр Кажадуб, Валерый Казакоў, Літвы — Яронімас Лауцюс, Таджыкістана — Ато Хамдам, Казахстана — Валерый Міхайлаў, Любоў Шашкова, Чарнагорыі — Слабадан Вуканавіч, Польшчы — Войцех Пестка, Балгарыі — Майя Длгчава, Сербіі — Слабадан Гаўрылавіч, Нівена Вітошавіч, Прэдраг Кіюк... Сустрэчы з імі, абмеркаванне самых надзённых праблем — тая аснова, што збліжае пісьменнікаў у агульным клопаце пра развіццё сусветнай культуры, мастацтва, сцвярджэнне ідэалаў дабра, сацыяльнай справядлівасці, умацаванне гуманістычнага светапогляду. Сустрэчы перарастаюць у сяброўства. Гэта відаць і па старонках літаратурна-мастацкіх выданняў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Літаратура і мастацтва», па тым, якую ўвагу надае ай чыннае кнігавыданне літаратурам іншых краін.

У зборніку перакладаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага мне бачыцца цэлая праграма, разлічаная на будучыню і ў яго асабістай творчай працы. Адкрывае кнігу пад-борка вершаў паэтаў народаў СССР, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Напісаныя ў далёкія ад нас гады, і зараз гэтыя творы ўражваюць глыбінным асэнсаваннем еднасці людзей розных нацыянальнасцей, разуменнем таго, якая цана справядлівасці і спагады, чуласці і светласці. Вершы, якія ўславілі Вялікую Перамогу і адкрылі свету вялікі боль, яны яшчэ доўга будуць хваляваць Чалавека Сапраўднага. Упоравень з гэтымі імёнамі — і імя народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, франтавіка і сумленнейшага літаратара. Раздзелы з перакладамі расійскіх, таджыкскіх, азербайджанскіх, славацкіх аўтараў, відавочна, у блізкім часе стануць асобнымі кнігамі. Не выклікае ніякіх сумненняў і тое, што энергічная ўвага Міколы Мятліцкага да шырокага паэтычнага Сусвету пераконвае і іншых беларускіх паэтаў у неабходнасці шырокага дыялогу з літаратурамі і народамі, краінамі, дзяржавамі, кантынентамі... А значыць, можна смела гаварыць і пра вартасці і значнасць не толькі народнай, але і літаратурнай, культурнай дыпламатыі.

 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

 

Частка 1. PDF

Частка 2. PDF

Частка 3. PDF

Прочитано 1163 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии