Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Генадзь Пашкоў. Вершы пра Туркменістан

Генадзь Пятровіч Пашкоў — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

 

Каракумскі канал

Ад пырскаў сонца і вады

ажно гараць лускою

чароды рыб, і чараты,

і кацер пада мною.

ІПто пальцы волатнай рукі,

арыкаў паралелі.

Здаецца, скрозь мацерыкі

ад жарыні памлелі.

I на выносных крылах хваль,

ажно застыла сэрца,

ускінуў смерч

сваю вуаль —

вось-вось

мяне кранецца.

Нібы прамчаўся

на арбе

афганец —

пыл і восы,—

і бераг радасна табе

крычыць,

звонкагалосы.

Бархан рудзее, зверху —

кобчык, бы знак пустыні

цэнтравы:

на жарабцовым крыжы

                                        хлопчык

стаіць —

і шапка з галавы.

 

Рынак

 

Знайшлося стойла ішаку

на кірмашы ў Чарджоу:

скрозь "Жыгулі" ён убаку

грызе гранат ружовы.

Гранат вылізны, крамяны,

самому сонцу роўня.

Бурштынных зернят прамяні

сыпнула дня жароўня.

Між пірамідаў кавуноў

бог прадае аблокі: трымае у

руках руно дэхканін

чарнавокі.

 

Прочитано 4118 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии