Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пад крыламi дракона. Сто паэтаў Кiтая. Укладанне і пераклад на беларускую мову Міколы Мятліцкага

СПЕЎ ДУШЫ

У майстра рускай паэзіі Аляксандра Ільіча Гітовіча (1909–1966), які значную частку свайго жыцця (фактычна — самую сваю мастацкую сталасць) прысвяціў перакладчыцкай рабоце, ёсць верш «Пра пераклады».

 

 

 

Узнік ён не выпадкова, а як вершаваная палеміка з Арсеніем
Таркоўскім наступнымі яго словамі: «Для чего же луч-
шие годы / Продал я за чужие слова? / Ах, восточные
переводы, / Как болит от вас голова!» І вось што піша
Аляксандр Гітовіч, які больш як дзесяцігоддзе настой-
ліва працаваў над пераўвасабленнем кітайскай паэзіі на
мову Пушкіна і Ахматавай:
Уж если говорить о переводах,
Которым отдал я немало лет,
То этот труд — как всякий труд — не отдых,
Но я о нем не сожалею, нет!
Он был моей свободою и волей,
Моею добровольною тюрьмой,
Моим блаженством и моею болью —
Сердечной болью, а не головной.
Пытаясь современными стихами
Перевести восточный старый стих,
Я как бы видел древними глазами
Тревогу современников своих.

И так я сжился с опытом столетий,
Что, глядя на почтенных стариков,
Невольно думалось: ведь это дети —
Я старше их на столько-то веков!
Беларускі паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі ў кні-
зе «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая» выкладае сваё
ўласнае прачытанне мастацкага плёну ста паэтаў Кітая —
ад Цюй Юаня (340?–278 гг. да н. э.) да Бянь Чжыліня
(1910–2000). Адкрываецца анталогія, дзе сабраны фар-
бы і краскі многіх стагоддзяў, вершам «Смерць за Ра-
дзіму» («Мы коп,і трымаем чэпка, / на ўсіх скураныя латы. /
Разбітыя ўшчэнт калясніцы, / ды мы ўрукапашную б,ёмся».
А завяршаецца — васьмірадкоўем «Цішыня»:
Хлапчук вясковы цішыні баіцца,
Цвыркуна дамоў прынёс, з ім спакойна спіцца.
А калі ўжо вусы вырасціў сам горда,
То гадзіннік са святлом ён набыў у горадзе.
У дзяцінстве ён зайздросціў траве на магіле,
Цвыркуны там стракаталі гучна ў дня на схіле.
Ён памёр раптоўна ўчора — маці сын адзіны,
А гадзіннік свеціцца, цікае гадзіннік.
Матывы часу, сувымярэння чалавечага лёсу з веч-
насцю — адзін з выразных складнікаў кітайскай паэзіі.
Цюй Юань — першы з вядомых кітайскіх паэтаў.
340-я гады да нашай эры… Гэта цяжка ўявіць. Яго паэмы
«Журба адрынутага», «Пытанні да неба», «Дзевяць
элегій» — адлюстраванне чысціні задум і мараў паэ-
та — чалавекалюбца, гуманіста, паэта, які ўсведамляў
марнасць сацыяльных пераабсталяванняў, сілу і жорст-
касць прыгнятальнікаў. Цікава, як характарызавалі
ў розныя стагоддзі тэрмін «паэзія» самі кітайцы… «Паэ-
зія — гэта пачуцці» (старажытны тлумачальны слоўнік
кітайскай мовы «Шовэнь»). «Паэзія — гэта пачуцці, выка-
заныя з дапамогай слова» (гістарычны летапіс «Чунь-
цю» — «Вясна і восень». «Паэзія дае нам магчымасць
выказваць нашы пачуцці» (мысляр сярэднявечнага Кітая
Чжу Сі). «Паэзія — гэта думкі і словы. Думкай называец-

ца рух нашых дум і душы. Думка захоўваецца ў размове.
Калі думка выкладзена словамі — гэта паэзія, калі яна
выкладзена музыкай — гэта песня. Такім чынам, вершы
і песні маюць адзіныя вытокі» (Цзяньвэнь). «…Гук —
гэта цела музыкі, душа музыкі — паэзія…» (Лю Се, аўтар
трактата «Разны дракон літаратурнай думкі»).
У Кітаі існуе такі звычай: пяты дзень пятага меся-
ца называюць «свята драконавых лодак» — гэты дзень
лічыцца днём гібелі Цюй Юаня. Людзі садзяцца ў лодкі,
якія ўпрыгожаны драконамі, і плаваюць па рэках з факе-
ламі і ліхтарыкамі. Лічыцца, што і праз тысячагоддзі лю-
дзі сімвалічна шукаюць у вадзе цела паэта. Прымаючы
гэту традыцыю як яву з кітайскай рэчаіснасці, думаю
пра нашага Багрыма, такога блізкага і такога далёкага
па часе беларускага паэта. Мы яшчэ нават спрабуем
спрачацца на тэму, а ці быў Паўлюк Багрым паэтам…
«Прынята лічыць, што Цюй Юань касмічны паэт, што ў
яго творах адбілася старажытная кітайская паэзія. Для
Кітая Цюй Юань — фігура ўсяленскага маштабу, паэт і
філосаф, чые страсці, душэўныя пошукі, асабістая тра-
гедыя і глыбокі песімізм задалі на многія стагоддзі напал
адносін паэта да сябе і да свету. Акадэмік В. М. Аляксееў
пісаў, што Цюй Юань — асабісты і вызначальны выказ-
нік сардэчнага смутку, які жыве амаль у кожным кітай-
скім паэце да сённяшняга дня» (Таццяна Вінаградава).
Святло, якое ідзе ад Цюй Юаня, яго паэзіі, праніз-
вае розныя паэтычныя плыні, уражліва сягае сваімі пра-
меньчыкамі ў сённяшнюю чытацкую свядомасць. Най-
першая, найбольш важкая рыса сапраўднасці вялікай
паэзіі мінулага — яе сучаснасць. Углядаючыся ў вытокі,
пачаткі кітайскай паэзіі, захапляючыся старажытнасцю
мастацкага слова ў Паднябеснай, неўпрыкмет шука-
еш і паралелі, масты і кладкі, што маглі б паяднаць бе-
ларускі і кітайскі сусветы. Дарэчы, адкрываючы кні-
гай Міколы Мятліцкага ў такім неверагодна шырокім
фармаце кітайскую паэзію па-беларуску, ні ў якім разе
нельга прынізіць, паменшыць ролю нашага, белару-
скага, усведамлення чужаземнай шматвекавой мастац-
кай прасторы. І варта, пэўна, нагадаць, што замкнёная
ў сабе кітайская літаратура, напрыклад, у ХХ стагод-

дзі перажывала ўплывы знешняга характару. «Сусветная
літаратура, пісаў у 1940 годзе акадэмік В. М. Аляксе-
еў, хлынула ў Кітай сакрушальным, магутным патокам з
усіх еўрапейскіх і амерыканскіх краін, з усіх часін, грамад-
стваў, накірункаў… Усё, што аджывала ў Еўропе аднача-
сова ў розных краінах, але паслядоўна, навадніла Кітай
адначасна...» І акадэмік М. І. Конрад пазней заўважыў, што
кітайская літаратура, «толькі — і цалкам заканамерна! —
ступіўшы на шлях рамантызму… не паспеўшы гэты шлях як
след засвоіць, ужо спяшалася далей — да рэалізму».
Паралелі, звёны яднання ў беларускай і кітайскай
паэзіі могуць быць не часавыя, а хутчэй — духоўна бліз-
кія па характары творчасці. З перакладзенага Міколам
Мятліцкім — і лірыка Тао Юаньміна (365–427). Цыкл
з пяці вершаў аб’яднаны агульнай назвай «Вярнуўся на
палі і ў сады».
З дзён юнацкіх чужыя
мне сугуччы пыхлівага свету,
Бо з народзін люблю я
прастату гэтых гор і цяснін.
Памылкова патрапіў
у жыцця пылам ўзятыя сеткі,
У людскую іх марнасць —
мне было толькі трыццаць тады.
Нават птушкі ў няволі
засумуюць па лесе дрымотным,
Нават рыба ў затоцы
не забудзе сваіх ручаёў.
Цаліну узараў я
на ускраі далёкім паўднёвым,
Верны страсці нямудрай,
зноў вярнуўся ў сады, на палі.
Радкі гэтыя нагадваюць адразу пра «нацыянальна-
самабытную лірычную дасціпнасць» Максіма Багданові-
ча. Тао Юаньмін з 29 гадоў служыў на нязначных чы-

ноўніцкіх пасадах. Нават 80 дзён прабыў начальнікам
маленькага павета Пэнцзэ. Уся паэзія па сутнасці пры-
свечана барацьбе за разрыў з чыноўніцкай кар’ерай і
ўхвалай незалежнага жыцця чалавека. Але «вяртанне
на палі і ў сады» не раўназначна душэўнай прастаце.
Вершы простыя толькі таму, што яны простыя з-за па-
збаўленасці ад фармальных упрыгожванняў часу. Паэзія
Тао Юаньміна — прыклад непадзельнасці спалучэння
традыцыі і наватарства. І гэтым яны таксама падоб-
ныя — Максім Багдановіч і даўні кітайскі папярэднік бе-
ларускага мастака слова. Творчасць Тао Юаньміна насы-
чана маральнымі праблемамі — героі са старажытнасці
настойліва выконваюць свой абавязак перад Радзімай,
блізкімі людзьмі, абавязак перад праўдай жыцця.
Не засталася, не магла застацца па-за ўвагай
М. Мятліцкага паэзія ці не самых любімых паэтаў кітай-
скага народа — Лі Бай і Ду Фу. Часта кітайцы нават
гавораць скарочана — «Лі і Фу». І гэта словазлучэнне
з’яўляецца адным з самых устойлівых сімвалаў кітай-
скай культуры. Лі Бай (701–762) з’яўляецца аўтарам каля
тысячы вершаў. Геніяльны кітаец, захоплены імкненнем
сцвердзіць культ слова, выклаў сваёй вершатворчасцю
багацце народнага духу. «…Вучоны-акадэмік, магнат,
царадворац, юродлівы вандроўнік, які то цягнецца да
слова, то ненавідзіць жыццё, жадае абсалютнай пагарды
і вызвалення ад зямной арбіты, якая перашкаджае яму
стаць вечным сябрам поўні, бязмоўнай сяброўкі яго зям-
ной адзіноты, і ў неспатольным паглынанні “вярхоўна-
мудрага” віна шукальнік шляхоў да абсалютнай ісціны»
(В. М. Аляксееў). Лі Бай і раней прыцягваў беларускіх
паэтаў, перакладчыкаў. Найбольш яркі зварот — пе-
раклады Рыгора Барадуліна ў кнізе «Гуканне з Усходу».
Мікола Мятліцкі пачуў, здолеў усвядоміць, што Лі Бай —
прыхільнік даасізму, вучэння, заснаванага на кульце на-
туральнасці. Даосы лічылі, што чалавек — гэта перш за
ўсё істота прыродная. Таму і не павінен парушаць зако-
наў, якім падначальваецца акаляючы нас свет кветак,
дрэў, траў і камянёў. Ду Фу (712–770) — паэт знешне
больш складанага лёсу. У апошнія гады жыцця жыў нават
не ў хацінцы, а ў джонцы. Часткова паралізаваны, глухі

паэт памёр у надзвычайнай беднаце. Вершы Ду Фу —
адлюстраванне яго трагічнага лёсу, адбіткі таго гора, што
перажывалі яго сучаснікі на фоне міжусобных войнаў і іх
наступстваў. Ду Фу, спярша будучы зацікаўлены даасіз-
мам, усё ж — прыхільнік канфуцыянства. Паэзія Ду Фу
глыбока грамадзянская, а яшчэ ў большай ступені — гу-
маністычная, чалавеказнаўчая і чалавекалюбівая.
Міколу Мятліцкаму, як мне падаецца, удалося раз-
гледзець шматвектарнасць кітайскай паэзіі. Мажліва,
своеасаблівая анталогія «Пад крыламі Дракона. Сто
паэтаў Кітая», ажыццёўленая намаганнямі аднаго пера-
кладчыка, справакуе да большай увагі па прадстаўленні
кітайскай паэзіі на беларускай мове. У апошнія некаль-
кі дзесяцігоддзяў, нават у апошнія 50–60 гадоў, стасункі
паміж пісьменнікамі Беларусі і Кітая так ці іначай цеплілі-
ся. У Кітаі пабывалі паэты, празаікі Янка Брыль, Максім
Танк, Лідзія Арабей, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцін-
скі, Міхась Шэлехаў, Навум Гальпяровіч, Міхась Шы-
манскі, Алесь Кажадуб… Гэтыя паездкі прынеслі і новыя
перакладчыцкія стасункі. Чаму б не заняцца катораму з
айчынных выдавецтваў Беларусі шырокамаштабнай вы-
давецкай праграмай «Бібліятэка кітайскай літаратуры»
на беларускай мове?..
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

У фармаце PDF

Прочитано 1153 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии