Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»: узнагароды Міністэрства інфармацыі

  • Понедельник, 17 июня 2019 07:52

У г.п. Мір прайшоў фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Традыцыя ўзнікла на грунце Фестываля кнігі і прэсы, які раней праходзіў у Гродна. Да яго галоўнага арганізатара – «Гроднааблсаюздруку» (зараз – Гродзенскі філіял «Белсаюздруку») далучыліся Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, музейны комплекс «Мір».

Шмат што ў арганізацыі гэтага творчага праекта залежыць ад мясцовых уладаў, ад тых людзей, хто непасрэдна сабраў кніжнікаў, уклаў свае сілы ў многія творчыя ініцыятывы. Сярод такіх людзей – і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, дырэктар Гродзенскага філіяла «Белсаюздруку» Павел Скрабко, дырэктар музейнага комплекса «Мір» Аляксандр Лойка. Усе яны адзначаны Падзякамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Кніжныя выдавецтвы, пісьменнікі, якія актыўна ўдзельнічалі ў свяце, прадстаўлялі гасцям свае кнігі, узнагароджаны Спецыяльнымі дыпломамі фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».

Хацелася б верыць, што першы крок не застанецца толькі першым, а фестываль стане добрай традыцыяй у развіцці кніжнай справы ў Беларусі. Пэўна, такія рэгіянальныя пляцоўкі надзвычай патрэбны для тых, хто жыве ў малых гарадах і вёсках, хто не заўсёды можа вырвацца ў сталіцу краіны, каб набыць тыя ці іншыя друкаваныя кнігі.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 601 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии